Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 жніўня 2024

Міністэрства адукацыі: у новым навучальным годзе падыходы да правядзення шостага школьнага дня захаваюцца

Падыходы да правядзення шостага школьнага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў новым 2024/25 навучальным годзе захаваюцца. Пра гэта журналістам распавяла намесніца старшыні камітэта адукацыі Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Смірнова, паведамляе БелТА.


Яна распавяла, што дадзеныя падыходы захоўваюцца ва ўстановах ужо на працягу некалькіх гадоў.

"Шосты школьны дзень накіраваны на максімальнае ўцягванне вучняў у грамадска значную, працоўную або спартыўную дзейнасць. Ён закліканы яшчэ больш аб'яднаць і з'яднаць навучэнцаў падчас пазакласнай работы. А таксама шосты школьны дзень-гэта ўнікальная магчымасць для наведвання музеяў, тэатраў, кінатэатраў, правядзення масавых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, мерапрыемстваў раённага і гарадскога ўзроўню", - адзначыла Вольга Смірнова.

"Новыя аб'яднанні па інтарэсах з'яўляюцца ў адпаведнасці з запытамі і інтарэсамі навучэнцаў. На працягу папярэдняга навучальнага года супрацоўнікі такіх арганізацый, якія займаюцца дадатковай адукацыяй, вывучалі запыты. І, адпаведна, пры наяўнасці такой магчымасці з 2 верасня такія гурткі будуць адкрыты", - распавяла намеснік старшыні.

Яна падкрэсліла, што запіс на гурткі ўжо ідзе, таму бацькам варта паспяшацца і звярнуцца ў цэнтры дадатковай адукацыі."Дадатковая адукацыя і пазаўрочная дзейнасць пасля школы-гэта вялікі ўклад у развіццё здольнасцяў і асобы дзіцяці", - сказала Вольга Смірнова.

Фота БелТА.

Усе навіны