Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
7 кастрычніка 2024

Каралева палёў сёлета парадавала доб­рым ураджаем

Каралева палёў сёлета парадавала доб­рым ураджаем. У сярэднім па Полацкім раёне аддача кукурузнага поля — 262 ц/га (у мінулым годзе была 215 ц/га).


У гаспадарцы «Кушлікі» атрымліваюць 352 ц/га, у КУП «Захарнічы» —361 ц/га, ва УП «П-С Карпекі» — 337 ц/га. Больш за 300 ц/га ўраджайнасць кукурузы і ў ААТ «Новыя Гараны». Гэта гаспадарка адзіная ў Полацкім раёне ўбірае кукурузу на зерне. Падчас плюшчэння зерня павялічваецца яго спажыў­насць.

На бягучым тыдні ва ўрочышчы Дзёмаўшчына плошчай 22 га мы назіралі за ўборкай кукурузы на зерне. Каштоўную аснову для кармоў нарыхтоўвалі на камбайне New Holland са спецыяльнай жаткай, якую ААТ «Новыя Гараны» арандавала ў Полацкім аграпрамысловым аб’яднанні ААТ «Полацкі малочны камбінат». На камбайне працавалі Ігар Данілкін і Алег Несцярэнка. «Бункер набіраецца вельмі хутка — за 10 хвілін 10 тон», — расказваў Ігар Германавіч. Адвозіў зерне на трактары МТЗ-82 Сяргей Свярдлоў.

— Засталася гэтая культура на плошчы 100 га, з іх 30 га трэба ўбраць на зерне, 70 га — на сілас, — удакладніў дырэктар ААТ «Новыя Гараны» Аляксандр Стукан. — Кукурузу на зерне мы сеялі на плошчы 100 га. Спецыяльна закупілі насенне малдаўскага гатунку. Унеслі шмат арганікі, мінеральнае ўгнаенне, падсілкавалі, зрабілі хімпраполку. Дачакаліся аптымальнай спеласці пачаткаў і атрымліваем зараз зерня не меней за 75 ц з гэктара. Пад кукурузу на сілас адвялі плошчу 300 га. З гектара збіраем у сярэднім 300 ц зялёнай масы.


Земляробы гэтай гаспадаркі сёлета вырошчвалі проса, пайзу, рэдзьку. Атрымалі насенне гэтых культур. Галоўная мэта працы — нарыхтоўка кармоў. Плануецца, што сёлета ў ААТ «Новыя Гараны» іх будзе на 3-4 адзін­кі больш, чым летась.

Атрыманым ураджаем новагаранцы распараджаюцца па-гаспадарску: вільготнае зерне (35%) накіроўваюць на плюшчэнне, потым яго вя­зуць у траншэю. У планах заплюшчыць і залажыць 500 т спажыўнага корму. «Трэба правільна «закрыць канверт», каб плюшчанае зерне з дабаўленым бактэрыялагічным кансервантам добра захавалася да зімы, — расказваў пра клопаты Аляксандр Стукан. — Можна было б і больш атрымаць сіласу, але ж канцэнтрат таксама патрэбны. Частку ўраджаю сушым на напольных сушылках. Такое зерне будзе дадавацца ў кормасумесь для цялятак, яно пойдзе і на прыгатаванне камбікорму».

Усе навіны