Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 снежня 2023

Каманда ратавальнікаў Віцебскай вобласці стала першай на асабіста-камандным чэмпіянаце МНС па самаабароне

 
Чэмпіянат праводзіўся на працягу трох дзён на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Зграйкі" пад Мінскам. У ім прынялі ўдзел

8 каманд з усіх абласцей Беларусі.

У першы дзень ратавальнікі дэманстравалі баявыя прыёмы, у другі - вызначалі лепшых у сутычках у вагавых катэгорыях да 64 кг, да 71 кг, да 79 кг і да 88 кг, а ў трэці дзень спартсмены сышліся ў вагавой катэгорыі 98 кг і 98+ кг.

У выніку трохдзённай барацьбы работнікі Віцебскага абласнога УМНС заваявалі першае месца ў камандным заліку, а таксама апярэдзілі сваіх калег у асабістым першынстве. Так, золата заваявалі Арцём Коласаў (вагавая катэгорыя да 64 кг) і Андрэй Сямёнаў (вагавая катэгорыя да 88 кг), серабро прывезлі Ілля Сколепаў (у вагавой катэгорыі да 71 кг), а бронзу - Сяргей Новікаў (вагавая катэгорыя да 64 кг), Дзмітрый Зубаў (у вагавой катэгорыі да 79 кг) і Мікіта Шэдаў (у вагавой катэгорыі да 98 кг).

Усе навіны