Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
19 жніўня 2024

"Яшчэ дзень-два - і ўсё збожжа будзе абмалочана": як праходзіць уборка ўраджаю ў Браслаўскім раёне?

Сістэмна падыходзіць да арганізацыі работы сельгаспрадпрыемства на Браслаўшчыне малады кіраўнік.


- У жніўні можа пачакаць толькі ўзворванне зябліва. Усё астатняе не трывае адкладу,-кажа дырэктар ААТ «Агра-Відзы» Браслаўскага раёна Аляксандр Сямёнаў. - Спяшаемся скончыць уборку збожжавых і зернебабовых, якіх сеялі больш за 2 тыс.га. на дапамогу прыйшлі тры камбайны з іншых сельгаспрадпрыемстваў. Яшчэ дзень-два-і ўсё збожжа будзе абмалочана. 200 т азімай пшаніцы адгрузіць дзяржаве. Астатняе-на фураж. Спецыялізацыя гаспадаркі-мяса-малочная, грамадскае пагалоўе налічвае 5 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, які трэба карміць круглы год. Таму нарыхтоўка сена, сенажу і сіласу застаецца клопатам нумар адзін з вясны да позняй восені.

Акцыянернае таварыства малады кіраўнік узначаліў менш за год таму і ў першы зімовы стойлавы перыяд жывёлы сутыкнуўся з тым, што жывёлы не мелі паўнавартаснага рацыёну кармлення, а значыць, гаспадарка не атрымлівала жаданых прыбаўленняў і надояў.

- Выснову зрабіў адназначны: круціся як хочаш, а Ствары паўтарагадовы запас кармоў, – адзначае Аляксандр Сямёнаў.

З вясны ў гаспадарцы пасеялі травы пад збожжавыя на 1250 гектарах, палепшылі лугі больш чым на 4 тыс.га. касьбу вядуць з пачатку чэрвеня.

У сянажных траншэях ужо ляжыць амаль 13, 5 тыс.т травяністага корму. А трэба яшчэ нарыхтаваць не менш за паўтары тысячы. Таму і не пакідаюць лугоў механізатары, забяспечваючы жывёл кармамі.

- Вялікі ўклад у корманарыхтоўку ўжо ўнеслі Рыгор Хоняк, Святаслаў Бялусь, якія на працягу ўсяго лета косяць і здрабняюць траву, Леанід Арсоба, які трамбуе провяленную масу ў сянажных траншэях. Да "белых мух", як той казаў, будуць працаваць на гэтым участку, – распавядае дырэктар. - На іх плечы ляжа і закладка сіласу. Кукурузы пасеяна 580 га. з 50, а магчыма, і са 100 з іх спадзяемся атрымаць збожжа, зялёная маса ляжа ў сіласныя траншэі. На корм пойдзе і салома ячменю і аўса. Здробненая і дабаўленая ў рацыён кармлення, яна не толькі служыць паляпшэнню стрававання кароў, але і павышае надоі.

Увага да паляпшэння кармлення кароў адбіваецца на павелічэнні надояў. Да мінулага года яны плюсуюць на 15%. На пачатак месяца ад кожнай карову было надоена ўжо па 3 тыс.кг малака.

Станоўчую тэндэнцыю ў гаспадарцы імкнуцца замацаваць. Акрамя ўмацавання кармавой базы, клапоцяцца аб паляпшэнні ўмоў утрымання жывёлы, для чаго вядуць рэканструкцыю памяшканняў на комплексе. Малако-сёння самы грашовы прадукт, на павелічэнне яго вытворчасці і накіраваны малады кіраўнік.

Фота аўтара.

Усе навіны