Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
4 сакавіка 2024

Як выконваецца адна са стратэгічных задач у сельгаспрадпрыемствах Пастаўскага раёна?


- Рэзервы росту ёсць ва ўсіх, і яны ў будаўніцтве буйных малочнатаварных ферм, - лічыць старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. - У раёне будуем тры МТФ праектнай магутнасцю 1848 галоў дойнага статка. Пасля іх уводу, па ўсіх разліках, патрэбнасць малаказавода ў сыравіну 100-працэнтна закрыем раёнам.

 Найбольшая ступень гатоўнасці фермы, якая ўзводзіцца малаказаводам. Яна ўжо запаўняецца жывёламі, у асноўным тымі, якія вырашчаны ў раёне. Гэта не бянтэжыць намесніка дырэктара Канстанціна Гайлеўскага, які ўпэўнены, што нашы каровы галшцінскай пароды маюць высокую прадуктыўнасць, трэба толькі стварыць для іх належныя ўмовы ўтрымання, забяспечыць збалансаваным рацыёнам і даверыць адказным работнікам.

Да канца года павінен увайсці ў строй комплекс у ААТ «Кураполле-Агра», а таксама новая ферма з даільнай залай у «Хацілы-Агра».

На будаўнічай пляцоўцы ў Кураполлі ажыўлена. Практычна на кожным будынку кіпіць праца. У генпадрадчыка - КСУП "Світанак Пастаўскі" - з дзясятак субпадрадчыкаў.

Усе навіны