Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 кастрычніка 2024

"Дай лесу новае жыццё!": каля 2,5 гектара засадзілі ратавальнікі ва Ушацкім раёне

Работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС на чале з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Мялешкіным, прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесе новае жыццё!", мэтай якой з'яўляецца Аднаўленне пашкоджаных ураганам участкаў лесу.


Мерапрыемства прайшло гарадскім пасёлку Ушачы.


- Месца правядзення акцыі абрана не выпадкова. Падчас урагану на тэрыторыі Ушацкага раёна ад стыхіі пацярпела больш за 100 гектараў лесу. І сёння, кожны выратавальнік працуе тут на карысць Радзімы, аднаўляе лес дзеля будучыні нашых дзяцей, – кажа Сяргей Мікалаевіч.

Работнікі МНС унеслі свой невялікі ўклад у прымнажэнне лясоў Беларусі! У рамках акцыі ратавальнікі засадзілі саджанцамі елкі, дуба і ясеня ўчастак плошчай каля 2,5 гектара.




- Ушацкі раён адзін з найбольш пацярпелых ад непагадзі ў паўночным рэгіёне. Мы вельмі ўдзячныя Сяргею Мікалаевічу і ўсім ратавальнікам у цэлым, за ўдзел у акцыі «Дай лесе новае жыццё!»- адзначыў дырэктар Ушацкага лясгаса Аляксей апенька.




Па матэрыялах сайта УМНС па Віцебскай вобласці

Усе навіны