Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
3 снежня 2024

Браслаўскія сыраробы выпусцілі звышцвёрды сыр

Цэх па вытворчасці сыру г. Браслаў ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» зноў парадаваў сваіх пакупнікоў новым відам прадукцыі з назвай “Брачыслаў”. Ён адносіцца да групы элітных звышцвёрдых сыроў.


Браслаўскія сыраробы распрацавалі рэцэптуру, адладзілі тэхналогію і ў лютым гэтага года выпусцілі першую яго партыю, якую затым паклалі на паспяванне. Праз шэсць месяцаў чаканні калектыву цэха цалкам апраўдаліся.

Як кажа спецыяліст па продажы Святлана Усава, прадукт атрымаўся, прычым з першай спробы. Колер, кансістэнцыя і густ такія, як трэба для такога віду сыру.

- Сёння асартымент прадукцыі цэха ўключае больш за 20 відаў паўцвёрдых сыроў, а таксама мяккі тварожны, – тлумачыць Святлана Усава. - Новы звышцвёрды сыр выдатна ўпісваецца ў шэраг з нашымі вядомымі маркамі, такімі як «Браслаўль», «Чеддер Гранд», «Маасдам». Ужо сёння ён карыстаецца вялікай папулярнасцю ў пакупнікоў.

Фота прадастаўлены цэхам па вытворчасці сыру.

Усе навіны