Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 ліпеня 2020

З удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва адкрылі новы сыравінны склад на Дубровенскім ільнозаводзе

Дубровенскі льнозавод - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па выпрацоўцы льновалакна ў краіне і асноўны вытворца лёну ў Віцебскай вобласці. Апошнія два дзесяцігоддзі завод дынамічна развіваецца і ўваходзіць у спіс лідэраў па аб'ёмах выпускаемай прадукцыі ў краіне. Дамагчыся такіх вынікаў удалося за кошт мадэрнізацыі вытворчасці і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.




Акт ўводу ў эксплуатацыю новага склада для захоўвання льнотрасты сёння ўрачыста падпісалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, дырэктар прадпрыемства Анатоль Басянкоў і кіраўнік падраднай будаўнічай арганізацыі «Васлес» Сяргей Кокiц. Да гэтага на прадпрыемстве мелася тры шахі умяшчальнасцю 2,5 тыс. тон кожная. Гэтага было недастаткова, бо штогод у сярэднім завод нарыхтоўвае 12 тыс. тон ільнотрасты. Частку ўраджаю вымушаны былі захоўваць у непрыстасаваных умовах. Невыпадкова урадам было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага памяшкання з прыцягненнем ільготнага крэдыту і за кошт уласных сродкаў прадпрыемства. Дубровенскі льнозавод быў уключаны ў бізнес-план па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя сыравіннага двара з будаўніцтвам шахі». Новы склад памерам 144 м на 24 м пабудаваны за кошт крэдытных рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і ўласных сродкаў прадпрыемства. Агульны кошт склаў 2,1 млн рублёў.

- Усё гэта робіцца для таго, каб у канчатковым выніку атрымаць вышэй дабаўленую вартасць з прадукцыі, - адзначыў Мікалай Шарстнёў. - Спыняцца на дасягнутым нельга. Трэба рухацца ў паглыбленую перапрацоўку. У нас непачаты край работы. Мы практычна не займаемся ільнонасеннем - не робім з яго гатовы прадукт. Сёння трэба падумаць, што можна выкарыстаць у медыцынскай, харчовай прамысловасці. Трэба знайсці добрыя цікавыя праекты. І мы дамо новы штуршок у развіцці эканомікі Дубровенскага льнозавода.



Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што мэта яго візіту - не проста перарэзаць чырвоную стужачку, а нацэліць калектыў на новыя праекты і крокі. Для таго, каб вытворчасць тут стала не проста лепшай, а самай дасканала тэхналагічнай, самай высокаакупнай.

- Да верасня Вы разам са спецыялістамі знойдзеце рашэнні, вывучыўшы лепшы сусветны вопыт, - звярнуўся да дырэктара льнозавода Анатоля Басянкова Мікалай Шарстнёў. - Безумоўна, з улікам патрэбаў рынку, далейшых перспектыў.

Вольга Лебедзева. Фота аўтара.

Усе навіны