Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лістапада 2020

З 4 па 10 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход» у Віцебскай вобласці

Супрацоўнікі ДАІ асаблівую ўвагу нададуць, у прыватнасці, захаванню правіл праезду пераходаў кіроўцамі і перасячэнню праезнай часткі ва ўстаноўленых месцах пешаходамі. ДАІ заклікае ў цёмны час сутак абазначаць сябе, не варта перабягаць вуліцу па-за устаноўленых для гэтага месцаў альбо раптам выходзіць на праезную частку з-за транспартных сродкаў, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцу. Акрамя гэтага аўтааматарам трэба быць максімальна ўважлівымі ля ўстаноў адукацыі, у дварах, у цёмны час сутак, а таксама выбіраць хуткасны рэжым зыходзячы з пагодных умоў.

«Аб'яднаўшы намаганні, можна дамагчыся захавання правілаў дарожнага руху і тым самым скарачэння аварыйнасці на дарогах», - адзначылі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі. Інспектары дадалі, што калі аўтамабільны відэарэгістратар зафіксаваў факт непрадастаўлення перавагі пешаходам на пешаходных пераходах, відэа можна даслаць у найбліжэйшы аддзел ДАІ.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 99 ДТЗ удзелам пешаходаў, у іх загінулі 20 чалавек, 81 атрымаў раненні. Пры гэтым 40 аварый адбылося па віне пешаходаў, некаторыя былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Усе навіны