Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 лістапада 2022

Хвала рукам, что пахнут хлебом

 Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркіі перапрацоўчай прамысловасці!

Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна
з гэтым прафесійным святам!
Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і фермаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак.
У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Менавіта яны перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ваша праца, ваша самаадданасць заслугоўваюць захаплення і вялікай павагі.
Віншуем усіх, хто ад цямна да цямна, без выхадных дзён і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Прафесійнае свята вы сустракаеце добрымі працоўнымі дасягненнямі. Дзякуй за вашу цярплівасць, працалюб¬ства, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе.
Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца была вам у радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!
Анатоль ЛУКАШОЎ, старшыня Дубровенскага райвыканкама.
Алена ЦІХАНАВА, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў.

Уважаемые труженики села, работники агропромышленного комплекса Дубровенского района!
Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником — Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности!
Ваш высокий профессионализм, самоотдача и преданность избранному делу заслуживают уважения и признания. Низкий поклон всем работникам сельского хозяй¬ства и перерабатывающей промышленности и особенно ветеранам, передовикам производства за ваш самоотверженный и добросовестный труд.
Желаю всем, кто трудится на земле, крепкого здоровья, достатка, благоприятной погоды и успехов во всех начинаниях!
Александр ДУБОВ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. 

Дарагія сябры! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі.
Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай ба¬дзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!
Аляксандр МАЛЯНКОЎ, старшыня Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага
комплексу.

Усе навіны