Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 верасня 2020

Вячаслаў Губскі ўнёс у хлебны каравай Дубровеншчыны дзве тысячы тон збожжа

Малады кіроўца КУСГП ім. Чарняхоўскага Вячаслаў Губскі прыйшоў у гаспадарка па заканчэнні Дубровенскага сельскагаспадарчага ліцэя і адразу ж зарэкамендаваў сябе правільным спецыялістам.

Сёння ён у ліку тых, хто ўнёс у хлебны каравай Дубровеншчыны дзве тысячы тон збожжа. Дарэчы, Вячаслаў Губскі стаў першым кіроўцам сярод маладых удзельнікаў жніва, якія дабіліся такіх вынікаў. З працоўнай перамогай Вячаслава Губскага павіншаваў старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў (на здымку).

Выхадцу аг.Ерамееўшчына любоў да тэхнікі прывіў бацька. Таму, калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, доўга не думаў. Па заканчэнні вучобы ажаніўся на дзяўчыне з аг.Калінаўка, прыйшоў у гаспадарку і працуе тут чацвёрты год. У якасці дадатковага стымулу і бонуса сельгаспрадпрыемства выдзеліла маладой сям'і дом.

Заўважыўшы ў маладым аграрыі адказнасць, з якой ён падыходзіў да любога задання, кіраўніцтва адразу даверыла яму МАЗ. Найменшыя збоі ў працы тэхнікі могуць абярнуцца прастоямі, чаго ніяк нельга дапусціць. Хлопец гэта выдатна разумее, таму давераную яму машыну трымае ў поўнай «баявой» гатоўнасці. Гэта дазваляе пазбегнуць выхаду яе з ладу і выключыць «слабое звяно» ва ўсiм ланцужку адказнага сельскагаспадарчага канвеера. Але яшчэ і пры гэтым - паказаць выдатныя вынікі.

-З калегамі агульную мову знайшоў хутка. Людзі тут добрыя і заўсёды гатовы падказаць, калі чагосці не ведаеш, дапамагчы, - адзначае Вячаслаў. - Мы тут адна каманда і агульнымі сіламі ідзем да выніку.

Вольга Лебедзева

Усе навіны