Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 студзеня 2023

Ўрачыстае свята — Каляды


У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, 

каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. 

Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння 

і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць

Каляды па старых датах, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.

Вясёлых свят і шчодрых Каляд

Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. 

Так, у Дубровенскім раёне стала традыцыяй праводзіць Калядны фэст. Калі ў пэўны населены пункт з’язджаюцца фальклорныя гурты з розных вёсак раёна і прадстаўляюць свае тэатралізаваныя калядныя абрады. Заўжды цікава назіраць, як звыклыя персанажы калядоўшчыкаў кожны з гуртоў напаўняе асобным непаўторным сэнсам і характарам. 

 У гэтым годзе калядоўшчыкі  — удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Кудзеліца» раённага Домка культуры — завіталі да дубровенцаў.

Самадзейныя артысты пераапрануліся ў розныя маскарадныя касцюмы  «казы», «мядзве¬дзя». Таксама ў кампаніі калядоўшчыкаў быў музыка, механоша (той, хто насіў мех для пачастункаў) і «цыгане». Святочны гурт  ўзначальваў «звяздар», які  нёс калядную зорку.  

Яны заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні, жадаючы ўсяго найлепшага жыхарам дома. Гаспадары хутка выходзілі на ганак і запрашалі гасцей у дом, дзе разгортвалася сапраўдная тэатральная імпрэза. Калядоўшчыкі  гулялі ў народныя гульні, жадалі гаспадарам і іх блізкім дабрабыту, здароўя, шчасця і радасці. 

Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Трэба памятаць, што Каляды — гэта не толькі гульні і святы, гэта час, які цалкам прысвечаны сям’і, яе гісторыі і будучыні, продкам і нашчадкам. 

Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, пры¬знаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны. Часам святкаванне Каляд гуртуе людзей і ў гарадах, няхай і ў больш сучасным фармаце. Таму хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.


Усе навіны