Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 снежня 2020

У першую суботу снежня ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень страхавых работнікаў

Першае і самае важнае звяно сярод работнікаў Белдзяржстраху - страхавыя агенты. Менавіта яны штодня праз сістэму пастаяных зносін у працоўных калектывах, па месцы жыхарства страхавальнікаў выконваюць задачу развіцця страхавой культуры ў насельніцтва і павышэння яго страхавой абароны. Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дубровенскаму раёну Валянціна Яцук падкрэслівае, што кожны з іх - адданы сваёй справе, добрасумленны работнік.

Так, Вольга Уладзіміраўна Бонарева працуе ў прадстаўніцтве страхавым агентам з 2007 года. Яна абслугоўвае насельніцтва двух участкаў: аграгарадкі Ерамееўшчына і Станіславава, вёску Рэдзькі, участак у г.Дуброўна. Вольга Уладзіміраўна заўсёды ветлівая і стрыманая, праяўляе сябе як старанны і выканаўчы работнік, заўсёды адказна падыходзіць да выкананай працы і імкнецца да больш высокіх вынікаў, выконвае вытворчыя планы. Карыстаецца заслужанай павагай сярод калег і страхавальнікаў.

Ірына Мікалаеўна Куляшова працуе страхавым агентам з 2000 года. За час працы паказала сябе як актыўны, дысцыплінаваны, добрасумленны работнік. Ірына Мікалаеўна абслугоўвае насельніцтва КУСГП «Прыдняпроўскі» і ўчастак у г.Дуброўна.

Пастаянна працуе са страхавальнікамі, своечасова аднаўляе дагаворы страхавання і заключае новыя. Да працы ставіцца з вялікай адказнасцю, выконвае пастаўленыя перад ёй задачы. Таварыская і ўважлівая.

Дамагаючыся добрых вынікаў і ўносячы асабісты ўклад у агульную справу, доўга і плённа працуюць у прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Дубровенскаму раёну страхавыя агенты Таццяна Сямёнаўна Забайловiч, Ірына Яўгенаўна Кавалеўская, Вольга Аляксееўна Вароніна, Любоў Іванаўна Казакевіч.

Разам з прафесіяналамі сваёй справы, шмат гадоў працуюць на ніве страхавання, набіраюцца вопыту і новыя супрацоўнікі, нядаўна прыйшоўшыя на працу ў Белдзяржстрах.

Ларыса Мікалаеўна Балашкова працуе страхавым агентам у прадстаўніцтве з 2017 года. Абслугоўвае два страхавых ўчастка, працуе з насельніцтвам ААТ «Баброва-Агра» і ўчастка ў г.Дуброўна.

За непрацяглы час працы ў Белдзяржстраху яна паспела зарэкамендаваць сябе правільным, добрасумленным, актыўным, умелым кваліфікаваным са страхавальнікамі работнікам. Ларыса Мікалаеўна забяспечвае якаснае абслугоўванне замацаваных участкаў, за кароткі час дабілася высокіх паказчыкаў, пастаянна працуе над павелічэннем страхавой абароны насельніцтва, уносіць асабісты ўклад у выкананне пастаўленых перад прадстаўніцтвам планаў і заданняў.

Сярод новых супрацоўнікаў і старанная Кацярына Сяргееўна Млодзiкава, якая робіць першыя крокі і поспехі ў страхаванні.

- Кожнага з нашых страхавых агентаў ведаюць на замацаваных участках, у кожнага ёсць шмат пастаянных кліентаў, якіх штодзённая адказная праца нашых супрацоўніц і асабісты вопыт пераканалі ў неабходнасці страхавання, - адзначае Валянціна Яцук. - У сённяшніх умовах, калі стала складаней знайсці грошы, каб вярнуць страчанае, прыходзіць разуменне, што менавіта страхаванне - магчымасць, выдаткаваўшы нязначную суму, засцерагчы сябе і ў складанай сітуацыі атрымаць у якасці пакрыцця сумы, якія перавышаюць памер узносу ў шмат разоў. Кажуць, каб стаць багатым, мала зарабіць - трэба яшчэ захаваць! Імкнучыся да дастатку і ўпэўненасці, мы будуем планы, «распісваем» жыццё на гады наперад, забываючы, што яно поўнаея выпадковасцяў, прычым часам вельмі непрыемных. Ва ўсім свеце страхаванне лічыцца адным з самых эфектыўных спосабаў абароны маёмасных і іншых інтарэсаў. Бо асноўнае значэнне страхавання - дапамагчы кліенту, калі ён у гэтым мае патрэбу, захаваць ці адрадзіць тое, што яму асабліва дорага - як у прамым, так і пераносным сэнсе. Так мы аберагаем шчасце!

У дзень прафесійнага свята выказваем падзяку і ўдзячнасць усім страхавальнікам, кліентам і партнёрам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дубровенскiм раёне за аказаны давер і плённае супрацоўніцтва.

Жадаем усім моцнага здароўя, дастатку, міру і дабрабыту кожнай сям'і, ажыццяўлення ўсіх жаданняў і планаў, а таксама спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Бо без нашых страхавальнікаў гэта свята было б немагчымым. Дзякуй, што выбіраеце Белдзяржстрах для абароны сваіх інтарэсаў, - адзначыла Валянціна Яцук.

 

Сёння актуальнай з'яўляецца магчымасць заражэння такім небяспечным інфекцыйным захворваннем, як каранавiрусная інфекцыя. Абарону ад наступстваў COVID-19 прапануе Белдзяржстрах.

У прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Дубровенскаму раёну можна заключыць дагавор добраахвотнага страхавання ад небяспечных захворванняў па варыянце «Здароўе IV». Як патлумачыла дырэктар прадстаўніцтва В.П.Яцук, страхавым выпадкам па гэтаму варыянту страхавання з'яўляецца прычыненне шкоды жыццю або здароўю застрахаванай асобы - разлад здароўя або смерць - у выніку выяўленага захворвання (выпадковага заражэння) каранавiруснай інфекцыяй.

Заключыць такі дагавор могуць не толькі фізічныя асобы, але і юрыдычныя асобы незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, індывідуальныя прадпрымальнікі, прафсаюзныя арганізацыі.

Колькі вы атрымаеце, калі захварэеце COVID-19? Гэта залежыць ад некалькіх фактараў.

-У выпадку страты працаздольнасці з-за заражэння каранавiрусам тэрмінам да 21 каляндарнага дня, - тлумачыць Валянціна Пятроўна, - кліенту выплачваецца 15% ад страхавой сумы, звыш 21 дня - 20%. Калі COVID-19 прывёў да часовай страты працаздольнасці, але захворванне праходзіць бессімптомна, то застрахаваная асоба можа разлічваць на 5% ад страхавой сумы. Калі чалавек, на жаль, памёр ад каранавiруса, выплата складзе 100% ад страхавой сумы.

Страхавы ўнёсак на адну застрахаваную асобу разлічваецца зыходзячы з тарыфу за 1% ад страхавой сумы. Напрыклад, пры страхавой суме 3 000 рублёў гадавы ўзнос складзе 30 рублёў. Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ўступае ў сілу не раней чым праз пяць каляндарных дзён з дня выплаты страхавога ўнёску. Не прымаюцца на страхаванне асобы, якія праходзяць лячэнне ад каранавiруса, а таксама знаходзяцца на карантыне (або самаізаляцыі) у сувязі з захворваннем.

Усе навіны