Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 мая 2020

У Дубровенскім раёне завяршаецца маштабная рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу «Рыленкі»

Завяршаецца доўжыўшаяся два гады маштабная рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу «Рыленкі» у Дубровенскім раёне. Ход работ быў разгледжаны на выязным штабе, які ўзначаліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

У рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу ўкладзена каля 1,5 млн рублёў. Гэта і бюджэтныя сродкі, і грошы, заробленыя на суботніках, і ахвяраванні. Істотны ўклад ўнесла абласная арганізацыя «Белай Русі».

– Гэта святое месца, і мы павінны былі прывесці яго ў парадак. За два гады зроблены каласальны аб'ём. Комплекс цалкам змяніўся. З'явіліся новыя мемарыяльныя пліты, ўваходная арка з рэльефамі воінаў, уладкаваны дарожкі, асвятленне, відэаназіранне. Але самае галоўнае - дапоўнены спісы імёнаў загінуўшых пры вызваленні Дубровеншчыны, - адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.

Абноўлены і ўсталяваны ўздоўж дарогі чатыры стэлы, прысвечаныя здзейсненым у гэтым раёне подзвігам Героя Савецкага Саюза Юрыя Смірнова, якога фашысты ўкрыжавалі на сцяне бліндажу, Аляксандра Васільева, зачыніўшага амбразуру варожага дзота сваім целам, Героя Савецкага Саюза Ганны Нікандравай, якая падняла ў атаку байцоў, Сяргея Астахава і Бруна дэ Фальтана - лётчыкаў палка «Нармандыя - Нёман», якія загінулі ў адным самалёце.

За вызваленне Дубровенскага краю аддалі жыцці прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Кожны год мемарыял наведваюць родныя ўшанаваных тут татараў, расiян, украінцаў, іншых народаў. Прыязджалі пакланіцца сваім суайчыннікам французы. У «Рыленках» усталяваны адзіны ў Беларусі помнік медсанбату.

- Усе жыхары раёна адгукнуліся на заклік унесці свой уклад у абнаўленне мемарыяльнага комплексу. Актыўна працавалі на суботніках прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, школьнікі кожны дзень па некалькі чалавек прыязджалі сюды і дапамагалі спецыялістам. Вы б паглядзелі, як старанна працавалі хлопцы, якіх мы не раз выклікалі на пасяджэнне інспекцыі па справах непаўналетніх! - распавядае намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская.

У цяперашні Дзень Перамогі на мемарыяльны комплекс «Рыленкі» з-за эпідэміялагічнай сітуацыі не змогуць прыехаць многія, хто хацеў бы ушанаваць памяць загінулых. Але важна, што гэта святое месца ёсць, і сюды будуць пастаянна прыходзіць людзі, каб схіліць галаву перад ваярамі, абараніць чалавецтва ад карычневай чумы фашызму.

Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» узведзены ў 1973 годзе на Рыленскiх брацкіх могілках - месцы пахавання больш за 10 тысяч савецкіх воінаў 11-й гвардзейскай і 31-й арміі, якія засталіся навечна ляжаць на месцы свайго апошняга бою. З кастрычніка 1943-го па чэрвені 1944 гады ў гэтых месцах праходзіла лінія фронту. Тут пачалася аперацыя «Баграціён», у ходзе якой Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гісторыкам і краязнаўцам ўдалося аднавіць амаль 9,5 імёнаў, за апошнія гады памятны спіс дапоўніўся 2461 прозвішчам. Яшчэ 17 вярнулі з небыцця нядаўна, яны будуць занесены на мармуровыя пліты. Пакінута месца і для пакуль безыменных герояў.

Уладзімір Цярэнцьеў наведаў і яшчэ адзін мемарыял у Дубровенскім раёне, дзе заканчваюцца рэстаўрацыйныя работы. Размешчаны ён, як і «Рыленкі», на ажыўленай трасе М-1, якая з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту, па якой ідзе транзітны транспарт з Расіі на Захад. Тут, у населеным пункце Буда спачываюць больш за 4 тысячы ваяроў. Да нядаўняга часу было вядома 3800 прозвішчаў, цяпер ўстаноўлена 4330. Сімвалічна, што істотны ўклад у аднаўленне гэтага памятнага месца ўнеслі дубровенскія прадпрыемствы, Беларускі фонд міру і расiйская газавая кампанія. А школьнікі мясцовай школы, на тэрыторыі якой стаіць помнік, вядуць унікальную кнігу ўліку наведвання сваякамі пахаваных у брацкай магіле воінаў. Адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ў Будзе адбудзецца таксама да Дня Вялікай Перамогі.

«Віцебскія весці».

Усе навіны