Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 ліпеня 2020

У Дубровенскім раёне праводзіцца месячнік па забеспячэнні бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях

У арганізацыях Віцебскай вобласці ў I паўгоддзі 2020 года адзначаны рост вытворчага траўматызму. У выніку няшчасных выпадкаў загінула 8 чалавек, цяжкія траўмы атрымала 44. Таксама адзначаецца павелічэнне колькасці цяжкіх вытворчых траўм, атрыманых у выніку ДТЗ - 25% ад усіх выпадкаў. Расследавання паказалі, што часта прычынай няшчасных выпадкаў становіцца невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы і парушэнне вытворчай дысцыпліны. У бягучым годзе ў Дубровенскім раёне выпадкаў траўматызму не зарэгістравана, што кажа аб эфектыўнасці прафілактычных мер у галіне аховы працы.

У мэтах выканання распараджэння райвыканкама ад 30 чэрвеня 2020 года раёне праводзіцца месячнік па забеспячэнні бяспекі, умоў і аховы працы у арганізацыях раёна ў перыяд правядзення масавых работ па ўборцы травяных кармоў і сельскагаспадарчых культур.


Мабільная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўпраўленняў па працы, занятасці, сацыяльнай абароне і па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, раённага аб'яднання прафсаюзаў і намеснік начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Яўген Стасюк, сістэматычна праводзіць маніторынг умоў працы і захавання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў сельгасарганізацыях Дубровенскага раёна.

Як адзначыў Е.Стасюк, «мэта мабільнай групы - дапамагчы кіраўнікам арганізаваць уборачную кампанію на высокім узроўні. Бо ў прыярытэце здароўе і жыццё людзей, а не дысцыплінарныя спагнанні».

У ходзе маніторынгаў перш за ўсё звяртаецца ўвага на правядзенне пазапланавых інструктажоў па ахове працы з прыцягваемымi да ўборкi збожжавых і нарыхтоўкi кармоў; забеспячэнне супрацьпажарнага рэжыму ў сельгасарганізацыях, ўкамплектаванне аб'ектаў і тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі; ўладкаванне месцаў кароткачасовага адпачынку, забеспячэнне працаўнікоў гарачым харчаваннем і пітной вадой; правядзенне прадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў, механізатараў і іншых работнікаў, занятых ва ўборачнай кампаніі.


Пад асаблівым кантролем - допуск да працы на сельскагаспадарчай тэхніцы работнікаў з адпаведнай кваліфікацыяй. Не прайшоўшым вытворчае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы забаронены допуск да працы на машынах і механізмах. Яўген Стасюк адзначыў, што выяўлены факты невыкарыстання работнікамі спецадзення, сродкаў індывідуальнай абароны.

-Гэта даволі паказальны выпадак, - заўважыў ён. - Мы ўсталявалі, што работнікі атрымалі спецвопратку, але не выкарыстоўваюць яе.

Гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства. Дадзенае пытанне павінна знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўнікоў сельгасарганізацый, - сказаў Яўген Рыгоравіч і дадаў: - У справе аховы працы няма дробязяў, і кожны павінен уважліва ставіцца да ўласнай бяспекі. Па выніках маніторынгу кіраўнікам сельгасарганізацый выдадзены рэкамендацыі. Выяўленыя парушэнні павінны быць ліквідаваны на працягу месяца, а мабільная група паінфармавана аб выніках. Мабільная група працягвае сваю працу.

Яна Гурская

Усе навіны