Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2020

У Дубровенскім раёне ідзе «Тыдзень дабра»

«Тыдзень дабра» праходзіць у рамках акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» з 15 па 22 мая. Валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» арганізуюць і праводзяць мерапрыемствы па аказанні дапамогі самотна пражываючым пажылым людзям, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

У Дубровенскім раёне ўдзельнікі валанцёрскага атрада адправяцца да самотна пражываючых пажылых людзей, якім дапамогуць з уборкай па хаце, на прыдваровай тэрыторыі, прысядзібным участку, пры неабходнасці набудуць прадукты і медыкаменты.

Звярнуцца па дапамогу да валанцёраў Саюза моладзі можна будзе па тэлефоне гарачай лініі - 8 (02137) 5-11-74.

Галоўная задача маладзёжнай ініцыятывы - прыцягненне ўвагі юнакоў і дзяўчат да праблем пажылых людзей.

Усе навіны