Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 жніўня 2020

У Дуброўне прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і стабільнасці ў грамадстве

Задоўга да афіцыйнага пачатку мітынгу на плошчы каля помніка Ганне Нікандравай, нягледзячы на дождж збіраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны працы, моладзь, жыхары горада і раёна — усе тыя, каму неабыякава будучыня дзяцей і ўнукаў, будучыня Беларусі.





Падзеі апошніх дзён, якія адбываюцца пасля завяршэння выбарчай кампаніі ў розных гарадах нашай краіны, не характэрны для Беларусі. Гэта рэалізацыя нечага чужога сцэнара, накіраванага на дэстабілізацыю абстаноўкі ў нашым агульным доме. Гэтага дапусціць нельга.






Дубровенцы - людзі неабыякавыя, таму яны прыйшлі, каб выказаць сваю пазіцыю ў імя захавання краіны, міру і спакою.




Менавіта гэта было лейтматывам усіх выступленняў. Не дапусціць варожасці і расколу ў грамадстве, захаваць усё, што зроблена за апошнія дзесяцігоддзі, зберагчы моладзь ад неабдуманых учынкаў і неправамерных дзеянняў, усім разам падумаць пра будучыню Беларусі - такі асноўны пасыл, які ідзе ад чыстых сэрцаў дубровенцаў.

Усе навіны