Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 чэрвеня 2020

У Дуброўне неўзабаве з'явіцца яшчэ адна пляцоўка для міні-футбола

У рамках сацыяльнага праекта «Bonfesto-дзецям», які рэалізуецца Тураўскім малочным камбінатам сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола і мясцовымі органамі ўлады на працягу 2018-2022 г. плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 78 міні-футбольных пляцовак.

Мэтай гэтага праекта з'яўляецца стварэнне ўмоў для заняткаў футболам юных беларусаў, прывіццё любові да гэтай каманднай гульні, фарміраванне мэтанакіраванасці, сілы волі, патрабавальнасці да сябе, цярпення і узаемадапамогі.

Чарговым горадам на карце грамадска карыснага праекта «Bonfesto-дзецям» стаў г.Дуброўна. На стадыёне сярэдняй школы №2 неўзабаве з'явіцца новая футбольная міні-пляцоўка са штучным пакрыццём, варотамі і агароджай. Яна будзе адпавядаць самым сучасным патрабаванням.


Дарэчы, такая ж пляцоўка была пабудавана на гарадскім стадыёне да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017».

Каб стаць удзельнікам праекта, Дубровенскі раён выйшаў з просьбай на Беларускую федэрацыю футбола, падрыхтаваў неабходныя дакументы. Паводле дамовы федэрацыя футбола падае на бязвыплатнай аснове штучнае травяное пакрыццё, Тураўскі малочны камбінат - агароджу для міні-пляцоўкі.


Сумеснымі намаганнямі прадстаўнікоў ААТ «Дубровенскі льнозавод», ДРБУ №108, УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік», ГП «Дубровенскае ПМС», ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс», настаўнікаў фізічнай культуры гарадскіх школ, педагогаў СДЮШАР і супрацоўнікаў ФСК пляцоўка для кладкі газона ўжо падрыхтавана . Днямі прадстаўнікі Тураўскага малочнага камбіната прывязуць агароджу. У бліжэйшы час будаўніцтва новага спартыўнага аб'екта уступіць у фінальную фазу. А ў дубровенцаў з'явіцца яшчэ адна магчымасць далучыцца да здаровага ладу жыцця і правесці час з карысцю.

Святлана Шурпакова.

Усе навіны