Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 красавіка 2020

У Дуброўне арганізаваны пашыў ахоўных масак

У сувязі з небяспекай заражэння новым вірусам COVID-19 праца ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна змянілася. Пажылыя людзі, раней прыходзіўшыя на заняткі ў гурткі і клубы, застаюцца дома. А самі супрацоўнікі ТЦСАН працуюць у масках і пальчатках, на ўваходзе ўсталяваны дазатары з антысептыкам для рук, можна скарыстацца антыбактэрыйнымі сурвэткамі.

А яшчэ ў ТЦСАН наладзілі уласную вытворчасць марлевых павязак. Кіраўнік швейнай гуртка Святлана Дворнікава шые марлевыя, тканкавыя павязкі і маскі з ільнянога матэрыялу. Гэтымі сродкамі абароны забяспечваюцца 69 сацработнікаў і сядзелак, якія абслугоўваюць састарэлых людзей, а таксама часткова работнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян, валанцёры, якія дапамагаюць у дастаўцы прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці і лекавых сродкаў адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, якія не стаяць на ўліку ТЦСАН.

-Маскi выкарыстоўваюць усе супрацоўнікі цэнтра, якія аказваюць паслугі пажылым, - адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання для інвалідаў Ірына Мацянка. - Маскі вырабляюцца ў адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі, і кожнаму сацработнікі выдаецца іх неабходная колькасць з улікам працоўнага часу.

Для забеспячэння работнікаў устаноў адукацыі сродкамі індывідуальнай абароны арганізаваны выпуск масак у адукацыйных установах горада і раёна, Дубровенскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Так, у сярэдняй школе №1 г.Дуброўна падчас школьных канiкул вытворчасцю масак з баваўнянай тканіны заняліся настаўнікi.

На пасяджэнні раённага штаба па прадухіленні завозу, распаўсюджвання выпадкаў і абароне насельніцтва ад інфекцыі, выкліканай каранавiрусам COVID-19, даручана арганізаваць пашыў ахоўных масак на базе ААТ «Антынея-Прайм», а таксама аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.

Памятаеце, што пасля выкарыстання маскі, яе неабходна памыць з выкарыстаннем гаспадарчага мыла або мыйным сродкам. Затым яе трэба прапарыць парагенератарам або прасам з функцыяй падачы пары. Маску нельга пакідаць вільготнай. Таму яе трэба прагладзіць прасам, але ўжо без пара.

Эксперты Сусветнай арганізацыі здароўя (СААЗ) рэкамендуюць карыстацца маскай тым, хто кашляе ці чхае, каб не заразіць іншых людзей. Маска будзе эфектыўным сродкам толькі ў тым выпадку, калі чалавек рэгулярна апрацоўвае рукі спіртазмяшчальным антысептыкам або вадой з мылам. Таксама гэты спосаб абароны будзе эфектыўным толькі ў тым выпадку, калі маску надзець правільна (яна павінна шчыльна прылягаць да твару, нельга пакідаць адкрытым нос, не павінна быць зазораў). Няправільна надзетая маска не толькі не абароніць ад віруса, але наадварот павысіць рызыку, усыпіўшы пільнасць людзей (яны будзе думаць, што абаронены, а на самай справе гэта не так). Мяняць маску трэба кожныя дзве гадзіны (па заканчэнні гэтага часу яна становіцца бескарысная).

Юлія СТАРАВОЙТАВА.

Усе навіны