Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 ліпеня 2020

У Дуброўне адкрылі сучасную футбольную пляцоўку

Сучасная футбольная пляцоўка - добры стымул для далейшага развіцця спорту ў рэгіёне. Поле са штучным пакрыццём, варотамі і агароджай з'явілася на стадыёне сярэдняй школы №2, дзякуючы сацыяльнаму праекту «Bonfesto-дзецям». Ён рэалізуецца Тураўскім малочным камбінатам сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола і мясцовымі органамі ўлады.

Як распавёў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця аб'екта дырэктар дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Іван Гаравец, у Дуброўне, дзякуючы ініцыятыве мясцовай улады, футбольную пляцоўку ўзвялі ў рэкордна кароткія тэрміны - як нідзе.




— Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы, у гэтым годзе плануецца адкрыццё 30 падобных пляцовак па краіне, - заявіў кіраўнік Федэрацыі. - Палову мы ўжо зрабілі. 14 поўнапамерных палёў плануецца ў рэспубліцы ўвесці ў гэтым годзе. Узводзім манеж у Віцебску. На наступным тыдні плануем там кладку травы. А ў верасні, думаю, завершым праект. Рэалізацыя такога значнага праекта - гэта магчымасць прыкласці максімум намаганняў для ўкаранення ў грамадства прынцыпаў здаровага ладу жыцця, стварэння ўмоў для заняткаў футболам юных беларусаў. Пра гэта сказаў Мікалай Шарстнёў.

- За такой падзеяй, як сённяшняе адкрыццё новага спартыўнага аб'екта, варта ўслаўленне сваёй малой радзімы, - падкрэсліў кіраўнік вобласцi.- Мы хочам, каб нашы дзеткі выраслі не толькі фізічна моцнымі, але каб з іх выраслі будучыя чэмпіёны. Каб кожны з іх з гонарам сказаў: «Я нарадзіўся ў горадзе Дуброўна, я тут трэніраваўся і стаў чэмпіёнам».



Старшыня аблвыканкама канстатаваў, што старт быў дадзены некалькі гадоў таму, калі рыхтавалі горад да «Дажынак-2017». - Мы тады паставілі задачу паслядоўна, з году ў год ўводзіць новыя аб'екты, - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў. - Так і атрымліваецца - штогод у Дуброўне ўводзяцца ў строй новыя аб'екты, горад становіцца больш прывабным. І самае галоўнае - тут ствараюцца тыя ўмовы, калі моладзь, заканчваючы школу, можа смела сказаць: «Я хачу застацца тут жыць і працаваць». І тады ў кожнага невялікага мястэчка будзе перспектыва. Дзеля гэтага ўсё робіцца.

Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў падзякаваў усім, хто прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве пляцоўкі - кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

- У нас 45 дзетак ходзяць у секцыю футбола, у тым ліку ёсць і каманда дзяўчынак, - сказаў Анатоль Лукашоў. - Не раз дубровенскія футбалісты станавіліся прызёрамі ў абласных спаборніцтвах. Дасягнення будзем прымнажаць з году ў год.



Кіраўнік раёна ўручыў дыпломы, прызы і падзякі юным дубровенцам-прызёрам, пераможцам рэспубліканскіх і абласных турніраў, алімпіяд, іх трэнерам.

Вольга Лебедзева. Фота аўтара.

Усе навіны