Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 мая 2020

У Дуброўна абнавілі раённую Дошку гонару

У Дуброўне напярэдадні 1 Мая абнавілі раённую Дошку гонару. Гонару прадстаўляць рэгіён ўдастоены 9 калектываў-перадавікоў і 24 чалавекі.

- Дубровеншчына славіцца таленавітымі і працавітымі людзьмі. Невыпадкова тры прадстаўнікі нашага краю ў гэтым годзе атрымалі ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны», - падкрэсліў старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў.

Анатоль Іванавіч дадаў, што ўсіх, каго ўшаноўваюць напярэдадні Свята працы, адрозніваюць жаданне і ўменне добра працаваць. Кіраўнік раёна асабліва адзначыў Дубровенскі льнозавод і яго кіраўніка Анатоля Басянкова. Сярэдні заробак работнікаў прадпрыемства - больш за тысячу рублёў. У месяц перапрацоўваецца каля тысячы тон ільнотрасты, ёсць запас на бліжэйшыя месяцы. А да восені будзе новы ўраджай - на днях скончана сяўба лёну.

Сярод узнагароджаных па выніках 2019 года - малады, ініцыятыўны кіраўнік сельскагаспадарчага філіяла імя Юрыя Смірнова Аршанскага КХП Артур Сыса. Найбуйнейшае аграрнае прадпрыемства раёна працуе стабільна, прычым ва ўсіх напрамках. На Дошцы гонару з'явілася і імя галоўнага ветэрынарнага ўрача ААТ «Герой» Аляксандра Агароднікава.

- Гэта вельмі добрасумленны спецыяліст. Шмат у чым дзякуючы яго працам ўсё малако з гаспадаркі паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы толькі вышэйшай якасці - экстра. Захаванасць цялят да 100%. Чалавек заслугоўвае павагі, - сказаў Анатоль Лукашоў.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару, падзякаваў усім, хто годна працуе і ўслаўляе родны край.


– Дубровеншчына - наша жытніца, Дубровенскі льнозавод - брэнд не толькі вобласці, але і краіны. Дубровенскую школу можна смела назваць школай будучага, яе вучні заваёўваюць медалі на рэспубліканскіх алімпіядах. Край развіваецца і прыгажэе, - адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.

«Віцебскія весці»

Усе навіны