Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 снежня 2020

«Там дзе кмін, там і баль»

У Дом культуры ў Дуброўна, у сваю стылізаваную хату, багатую кветкамі і зёлкамі, жанчын запрасіла кіраўнік клуба народных традыцый і звычаяў«Траўніца» Валянціна Бязносенка з аграгарадка Расасна. На акрытым пасяджэнні клуба ў гэты раз ушаноўвалі кмін, збожжа якога незвычайна карысные дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміна Е, які валодае антыаксідантным дзеяннем і аднаўляе пашкоджаную структуру клетак.

«Дзе кмін, там і пір! Я круглы год кмін шаную і ўсім яго прапаную», — тлумачыла адна з жанчын. Другая дадавала, што гэта ёй вельмі знаёма: усе гаспадынькі ведаюць, што без кміна і паліўка нясмачна.

—Жыла некалі даўно ў Дуброўна бабуля Лісавета, хадзіла на луг па кмін і рвала вялікія пукі, а як спытаеш у яе, навошта так многа, яна адказвала «Там дзе кмін, там і баль», — паведала траўніца Валянціна Бязносенка. — Кмін збіраюць у ліпені і жніўні. Рвуць усю расліну, звязваюць пукамі — так ён і даспявае. Тады яго малоцяць.

Можна на посцілку церабіць рукамі, а можна пук у посцілку пакласці і дзіця пусціць пабегаць і пакачацца. Бабуля казала, што ад гэтага двайная карысць. З травамі заўсёды так — кожная галінка для чаго-небудзь карысная.  

Кожная з жанчын дзялілася сваімі ведамі збору і захоўвання кміна, рэцэптамі страў з кмінам. Напрыклад, гаспадыня з клуба нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі»  падзялілася рэцэптам печыва з тмінам, якое жанчыны запісалі  са слоў Валянціны Валакіцінай з вёскі Баева.

На багатым стравамі стале можна было пачаставацца хлебам, блінамі, бульбай, аладкамі, у складзе якіх абавязкова быў кмін.

Напрыканцы пасяджэння клуба народных традыцый і звычаяў кожны ўдзельнік атрымаў карысны падарунак — хатулёк з кмінам, каб заўсёды ў хаце было што кмінам прыправіць. «На добрае здароўе!» — прыгадала Валянціна Бязносенка.

Таксама траўніца запрасіла ўсіх на наступную вячорку, якая адбудзецца ў снежні.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны