Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 ліпеня 2020

Старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў правяла прыём грамадзян у аг. Ерамееўшчына

У сераду ў аг.Ерамееўшчына прыём грамадзян правяла старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава. У жыхароў аграгарадка была магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, што называецца, з першых вуснаў. А пытанні гучалі самыя розныя: у кагосцi праблемы са здароўем, кагосці цікавіла магчымасць атрымання льготнай пенсіі, ўступлення ў спадчыну, працаўладкавання або ўзаемаадносіны з суседзямі ў плане акоскi прылеглай да дома тэрыторыі.

Кожны з тых, хто прыйшоў на прыём быў ўважліва выслуханы. Па асобных пытаннях дадзены тлумачэнні, рашэнне некаторых праблем даручана адпаведным службам. Нешта вырашалася адразу на месцы. У гэты ж дзень спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама праводзілі кірмаш вакансій у аграгарадку. Таму ў тых, хто прыйшоў на прыём была магчымасць не толькі пракансультавацца, але і атрымаць тлумачэнні па алгарытме дзеянняў у той ці іншай сітуацыі. Некаторым з тых, хто звярнуўся распавялі пра магчымасці атрымання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Спецыяліста па кадрах ААТ «Прыдубровенскае» даручана дасканала вывучыць дакументы ў Аршанскім архіве адносна пытання аб магчымасці або немагчымасці атрымання льготнай пенсіі. Звярнуўшыся па пытанні працаўладкавання было прапанавана некалькі яго варыянтаў.

У гэты ж дзень Алена Ціханава правяла сустрэчу са спецыялістамі ААТ «Прыдубровенскае». Размова ішла пра сённяшні дзень сельгаспрадпрыемства і жыцця людзей. У аграгарадку створаны ўсе ўмовы для жыцця: ёсць школа і дзіцячы сад, Дом культуры, магазін, ФАП, захавалі жыллё, ўведзена станцыя абезжалезвання, добраўпарадкоўваецца і прыгажэе населены пункт. Не прамінулі ўспомніць і мінулыя гады. Як жылі ў 90-я, калі не выплочваўся па 2-3 месяцы заробак, была талонная сістэма набыцця прадуктаў, адзення і прадметаў побыту, успомнілі, якой была вёска.

-Сёння ёсць некаторыя цяжкасці ў сельгаспрадпрыемстве, але вас не пакідаюць сам-насам з праблемамі, пастаянна аказваецца дапамога. Рэгулярна выплачваецца заработная плата, паляпшаюцца ўмовы працы і жыцця ў вёсцы. Таму трэба берагчы і шанаваць тое, што зроблена за мінулыя гады, шанаваць сваю малую радзіму і прадпрыемства, працоўнае месца. А яшчэ трэба памятаць, што адказнасць за лёс сельгаспрадпрыемства ляжыць на кожным. Вельмі важны і стаўленне да працы, і атмасфера ў калектыве, узаемапавага і падтрымка, мэтанакіраванасць. А спецыялісты і адміністрацыя гаспадаркі павінны паказваць прыклад, - сказала ў заключэнне Алена Ціханава і пажадала поспехаў усім работнікам сельгаспрадпрыемства.

Усе навіны