Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 жніўня 2020

Прафсаюзы дапамагаюць ажыццяўляць дзіцячыя мары

Прафсаюзы дзяржустаноў клапоцяцца, каб пачатак навучальнага года стаў сапраўдным святам для дзетак. Так, 25 жніўня прайшло мерапрыемства, арганізаванае сумесна прафсаюзам дзяржустаноў рэспубліканскага, абласнога, раённага ўзроўню і калектывам ТЦСАН Дубровенскага раёна.


На свяце прысутнічалі С.Ф. Халява, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, С.А. Догель, старшыня абласнога камітэта галiновага прафсаюза, А.І Лукашоў, старшыня Дубровенскага райвыканкама, С.В.Рыжанская, намеснік старшыні райвыканкама, I.В.Сакалова, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў.

С.Ф.Халява ад Рэспубліканскага камітэта ўручыў Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў сертыфікат на суму 1000 рублёў для аказання дапамогі ў рамках акцыі «Прафсаюзы - дзецям. Збяры партфель да школы» васьмі шматдзетным сем'ям.




— Бацькі гэтых сем'яў з'яўляюцца членамі прафсаюза дзяржустаноў працоўных калектываў: прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Дубровенскім раёне (4 сям'і), дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна» (3 сям'і), дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Дубровенскім раёне» (1 сям'я). У гэтых сем'ях выхоўваюцца 25 непаўналетніх дзяцей, 20 з якіх - школьнікі. Менавіта яны і атрымалі матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі да новага навучальнага года — распавяла Таццяна Кір'янава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. - Падтрымалі традыцыю і першасныя прафсаюзныя арганізацыі дзяржустаноў.




Акрамя займальнага падарожжа ў краіну ведаў, дзетак на свяце чакаў святочны канцэрт і выкананне жаданняў, таму што ўсе падарункі былі ўзгоднены з бацькамі школьнікаў і чаканнямі саміх дзяцей.

У гэты дзень у адрас сем'яў прагучалі добрыя пажаданні на будучы навучальны год, пажаданні міру і дабра.

Усе навіны