Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 сакавіка 2024

Падрыхтоўка па ўсіх накірунках

На пасяджэнні райвыканкама па пытаннях арганізацыі вясенне-летняй сельскагаспадарчай кампаніі старшыня райвыканкама засяродзіў ўвагу на стварэнні спрыяльных умоў працы для ўдзельнікаў гэтых работ. І на адным з першых месц сярод іншых стаіць пытанне забеспячэння механізатараў гарачым снеданнем.

Днямі разам з прадстаўнікамі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і райкама прафсаюза работнікаў АПК мы пабывалі ў некалькіх сталовых сельгаспрадпрыемстваў. Там ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы: многія з гэтых памяшканняў не выкарыстоўваліся з мінулай восені, таму зараз трэба навесці чысціню, аднавіць абсталяванне, дакупіць посуд і прынады для прыгатавання ежы.
news-2-1
Супрацоўніца ЦГіЭ вельмі даксканала аглядала кожны куток памяшканняў, раіла, дзе і які недахоп выправіць, цікавілася станам халадзільнікаў, пліт і тэрмасаў. Нагадвала правілы, якія прэба выконваць пры арганізацыі харчавання ў палявых умовах.

Старшыня райкама прафсаюзаў высвятляў наяўнасць тэхнічных сродкаў, якія будуць дастаўляць абеды на поле, рэжым працы сталовай і працуючых там.

Пройдзе яшчэ некалькі дзён, і нецярплівае чаканне скончыцца: пачнуцца масавыя палявыя работы, таму напружаная падрыхтоўка ідзе зараз па ўсіх накірунках. Лепей зараз зрабіць ўсё належным чынам, каб потым праца ішла як па масле.

Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.

Усе навіны