11 лютага 2021
Навучэнка сярэдняй школы №1 г. Дуброўна Дзіяна Даніленка і настаўнік фізікі Аляксандр Штуро сталі прызёрамі абласнога этапу конкурсу «Энергамарафон-2020»
Навучэнка восьмага класа сярэдняй школы №1 г.Дуброўна Дыяна Даніленка і
настаўнік фізікі Аляксандр Штуро сталі прызёрамі абласнога этапу
конкурсу «Энергамарафон-2020». Яны прадставілі сумесны праект
«Выкарыстанне пустазелля ў якасці крыніцы электраэнергіі на прыкладзе
дзьмухаўца».
Асноўным у праекце дубровенцаў стала атрыманне электрычнасці з
пустазелля. Дадзенай ідэяй Аляксандр Іосіфавіч і яго вучаніца Дзіяна
натхніліся ў галандскай кампаніі Plant-e, спецыялісты якой
ператвараюць энергію жывых раслін у электрычнасць, якую можа
выкарыстоўвацца людзьмі ў сваіх патрэбах.
-Для атрымання электрычнай энергіі яны выкарыстоўваюць адзін з пабочных
прадуктаў фотасінтэзу, працэсу, які праходзіць у раслінах, і гэты метад
можа прынесці электрычнасць тым людзям, якія жывуць на значным
выдаленні ад усіх выгод цывілізацыі, - патлумачыў Аляксандр Штуро. -
Галандцы высаджваюць расліны адмысловага выгляду ў спецыяльныя пластыкавыя
кантэйнеры, плошча якіх роўная прыблізна чвэрці квадратнага
метра. Гэтыя расліны інтэнсіўна растуць і за кошт працэсаў фотасінтэзу
выпрацоўваюць некаторыя віды цукрыстых злучэнняў. Колькасць цукру,
выпрацоўваемага раслінамі, істотна перавышае патрэбнасці самой
расліны і яго лішкі «скідаюцца» праз каранёвую сістэму назад у
глебу.
Такім чынам, цукар, выпрацаваны раслінамі і трапіўшы у глебу,
пачынае досыць актыўна рэагаваць з атмасферным кіслародам. Падчас працякаючай хімічнай рэакцыі атрымліваецца мноства свабодных
электронаў. Электроды, пагружаныя ў глебу, збіраюць гэтыя свабодныя
электроны, ператвараючы іх у электрычны ток, а колькасць атрымоўваемай
пры гэтым электрычнасці дастаткова для таго, каб забяспечыць патрэбы
святлодыёдных асвятляльных прыбораў, кропак доступу Wi-Fi або зарадкі
акумулятарных батарэй мабільных электронных прылад.
Гэты метад і зацікавіў дубровенскіх распрацоўшчыкаў. Яны вывучылі
мноства дзікарослых раслін, каб зразумець, якая з іх больш за ўсё
падыдзе.
-З аднаго боку, дзьмухавец - яркая сонечная кветка, з другога,
жывучае і хутка распаўсюджваемае пустазелле. Дзьмухавец назапашвае шмат
сонечнай энергіі. Але, галоўнае, што гэта расліна мае ўласцівасць
назапашваць у каранях шмат цукру, колькасць якога ў шмат разоў
перавышае патрэбнасці самой расліны. Ведаючы гэта, мы пасадзілі дзьмухаўцы ў
некалькі чарак, і з кожнай з іх здабывалі 0,6 В (В - Вольт -
адзінка вымярэння электрычнага напружання ў сістэме СІ). Затым
злучылі іх у шэраг, і атрымалі энергію, з дапамогай якой можна запаліць
святлодыёд, - патлумачыў Аляксандр Штуро. - Такім чынам, любыя расліны, а
асабліва пустазелле, можна выкарыстоўваць для атрымання электрычнай
энергіі.
29 студзеня базе сярэдняй школы №46 г. Віцебск прайшло ўрачыстае
ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага
конкурсу «Энергамарафон-2020». Кампетэнтнаму журы трэба было з 530
прадстаўленых работ выбраць самыя важныя, вызначыць найбольш
актуальныя ідэі, якія могуць увасобіцца ў побыце і на вытворчасці.
Так, праца Дыяны Даніленка і Аляксандра Штуро ў намінацыі «Праект
практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнню» ўдастоіўся дыплома другой
ступені.
У цырымоніі ўзнагароджання прымалі ўдзел члены арганізацыйнага
камітэта, журы, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і
арганізацый вобласці, СМІ, навучэнцы, педагогі і «энергазберагальныя»
сям'і.
Да пачатку цырымоніі працавала выстава, дзе ўдзельнікі і госці
мерапрыемства пазнаёміліся з працамі па тэхнічным мадэляванні і
іншымі творчымі праектамі.
«Энергамарафон» ужо чатырнаццаць гадоў праводзіцца ў мэтах прыцягнення
грамадскасці і дзелавых колаў да пытанняў энергазберажэння і выхавання
культуры энергаспажывання, фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі
ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і асцярожным
адносінам да навакольнага асяроддзя.
Юлія СТАРАВОЙТАВА
Усе навіны