Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лістапада 2020

На дыялогавай пляцоўцы ў Дуброўна абмеркавалі прапановы паправак у Канстытуцыю

У Беларусі працягваецца абмеркаванне прапаноў паправак у Канстытуцыю. Абмен думкамі праходзіць у працоўных калектывах, на дыялогавых пляцоўках, падчас прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян на розных узроўнях.

У мінулую пятніцу за круглым сталом сабраліся ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі ў Дубровенскім райвыканкаме. Сярод іх - прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі і моладзі, Камуністычнай партыі Беларусі і аб'яднання прафсаюзаў, РГА «Белая Русь» і Беларускага саюза жанчын, дэпутацкага корпуса і старэйшын населеных пунктаў. Удзел у зацікаўленай размове прыняў Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.

Анатоль Іванавіч адзначыў, што Канстытуцыя Беларусі на працягу многіх гадоў выступала гарантам правоў і свабод грамадзян нашай краіны. І таму празмерна крытычнае да яе стаўленне недапушчальна. Аднак, жыццё не стаіць на месцы, таму з цягам часу змены, як і ў любым іншым заканадаўчым акце, проста неабходныя. Але кожная новая прапанова па рэфармаванні Асноўнага закона краіны павінна быць старанна узважана.

У ходзе гутаркі закранулі тэмы пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых традыцый, падрыхтоўкі кіруючых кадраў, працу з моладдзю. У прыватнасці, многія з прысутных успомнілі, як у савецкія часы перш чым стаць кіраўніком нейкага прадпрыемства, трэба было прайсці з нізавога звяна усе прыступкі кар'ернай лесвіцы, быць ідэалагічна падкаваным і прафесійна адукаваным, абавязкова ўступіць у шэрагі Камуністычнай партыі. А для гэтага неабходна было атрымаць рэкамендацыю старэйшых таварышаў. Удзельнікі сустрэчы закранулі тэмы выбарчага ўзросту і тэрмінаў паўнамоцтваў Прэзідэнта, а таксама пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі і шэраг надзённых жыццёвых праблем, у тым ліку прывабнасці жыцця ў сельскай мясцовасці, замацавання маладых спецыялістаў, іх зацікаўленасці ў прафесійным росце, а таксама неабходнасці фарміравання пенсійнай сістэмы, якая б больш выразна ўлічвала ўклад кожнага чалавека ў развіццё таго ці іншага прадпрыемства, галіны і краіны ў цэлым.

Падводзячы вынікі сустрэчы, ўсе яе ўдзельнікі адзначылі, што такія дыялогі неабходны, яны дазваляюць выслухаць і данесці да органаў улады думкі людзей рознага ўзросту і розных поглядаў. А пасля абагульнення ўсе думкі, ідэі і прапановы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю будуць пакладзены ў аснову падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу для вызначэння асноўных кірункаў развіцця краіны на бліжэйшыя гады.

Святлана ШУРПАКОВА.

Усе навіны