Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 чэрвеня 2020

На Дубровеншчыне разгортваюцца работы па нарыхтоўцы траў першага ўкосу

Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Дубровенскага райвыканкама, на раніцу 12 чэрвеня сельгаспрадпрыемствамі скошана 9,2% запланаваных на першы ўкос плошчаў. Нарыхтавана 2333 тоны сенажу, 850 тон сіласу, 92 тоны сена. 538 тон травяной масы пайшло на зялёны корм. Больш за ўсё тон кармавых адзінак нарыхтавана ў ААТ «Баброва-Агра» - 220. Пра тое, як ідзе касавіца, нам распавёў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Мурашкiн.

-На жаль, надвор'е не дазваляе разгарнуцца ў поўнай меры, - адзначае Аляксандр Мікалаевіч.- Прыступілі да корманарыхтоўкi ў пачатку гэтага тыдня. На поле выйшлі два мехатрады. Адзін наш, другі - ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс». Гэта каля 20 чалавек і тэхніка КВК-800, граблі, касілкі, па тры адзінкі - на адвозцы. На шлязе працуюць тры трактары: ноччу Амкадор, днём К-700 і МТЗ-322

Прама насупраць машыннага двара ААТ «Баброва-Агра» - роўныя валкі скошанага разнатраўя, якое хутка ляжа ў сянажныя траншэі.

-Пад сена і сянаж у нас адведзена ў гэтым годзе 1200 гектараў. Плануем нарыхтаваць 10-12 тыс. тон сенажу. Ужо прыбралі паўкосныя пасевы азімага жыта і азімай свірэпіцы. Нарыхтавалі 300 тон у стрэйч-плёнкi. Усяго нам па плане трэба нарыхтаваць 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Па нашых разліках, нарыхтуем 32-34 цэнтнера кармавых адзінак, - упэўнены А.Мурашкiн.

Забяспечыць неабходную колькасць корму аграрыі плануюць за адзін ўкос.

-Гэта не капрыз: корманарыхтоўка ідзе каля месяца, а там паспявае азімая свірэпіца на зерне, рапс, збожжавыя. Пры нашай забяспечанасці тэхнікай і, галоўнае, механізатарамі, усё не схопіш. Таму на адросшыя травы пускаем на выпас жывёлы, зялёны корм - бычкі на адкорме. У нас на пашах ўтрымліваецца 4 дойных статка - 715 галоў і 2 статка цёлак - 600 галоў, - уводзіў у курс справы кіраўнік прадпрыемства.

Добрыя вынікі атрымліваюць тут за кошт канюшыны. Для ўзмацнення і паляпшэння кармавой базы ў гэтым годзе ў ААТ «Баброва-Агра» упершыню пасеялі 48 га люцэрны, якая дае за сезон некалькі ўкосаў. Павялічылі плошчы кукурузы: усяго пасеялі 467 га, з якіх 360 га пойдзе на зялёную масу і сілас, а 107 - на зерне.

Аляксандр Мурашкiн падкрэсліў, што ў іх прадпрыемстве 100% забяспечанасць сянажнымi траншэямі: 7 дзеючых і дзве дабудоўваюцца. Акрамя таго, каля тысячы тон будзе нарыхтавана ў рулоны з выкарыстаннем стрэйч-плёнкі і сеткі.

-Гэта тэхналогія цалкам сябе апраўдала па выніках мінулага года. Корм захоўваюцца лепш. Вось і жывёлаводы сталі з разуменнем ставіцца да таго, што пасля раздачы кармоў гэтую плёнку і сетку неабходна акуратна збіраць, каб не засмечваць палi і тэрыторыю ферм, - адзначыў Аляксандр Мурашкiн.

Ён распавёў, што на прадпрыемстве стымулюецца добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў.

- Мы цалкам выконваем усе палажэнні Калектыўнага дагавора. Механізатары атрымліваюць двухразовае харчаванне, забяспечваюцца пітной вадой. Існуюць павялічаныя расцэнкі для працы ў начныя змены з 22.00 да 6.00. Праца ў святочныя і выхадныя дні аплачваецца ў падвойным памеры. Падчас спякоты механізатар на кашэннi працуе з 4.00 да 8.00, затым перапынак да 17.00 і завяршае працу каля 21.00. Праца, вядома, не з лёгкіх, але працаваць і зарабляць можна, - упэўнены Аляксандр Мурашкiн.

Алена Корсакава.

Усе навіны