Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лістапада 2020

Масачны рэжым

Рашэннем Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта ад 13.11.2020 № 748 уведзены рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) насельніцтвам г.Дуброўна і Дубровенскага раёна на аб'ектах (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці (крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі і іншыя аб'екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне). Кантроль за арганізацыяй і выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і выкананне іншых прафілактычных мерапрыемстваў ускладзены на кіраўнікоў аб'ектаў, арганізацый.

За даведачнай інфармацыяй звяртацца ў ГУ «Дубровенскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па тэлефоне 5-31-88, 5-31-92.

Усе навіны