Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 ліпеня 2020

Дзень інфармавання прайшоў у Дубровенскім раёне

Чарговы дзень інфармавання прайшоў у Дубровенскім раёне.

У рамках яго правядзення старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі Людміла Дударава сустрэліся з калектывам ААТ «Якубова-Агра».

У сувязі з нядаўнім святкаваннем Дня Незалежнасці, акцэнт падчас сустрэчы быў зроблены на дасягненнях нашай краіны за гады незалежнасці, якія нагадала слухачам Людміла Дударава:

-Без ведання мінулага няма дарогі ў будучыню. Урокі гісторыі важна памятаць, каб не паўтараць памылкі зноў. Да добрага хутка абвыкаеш, але трэба памятаць тое, якім быў пачатак нашай незалежнасці, - адзначыла Л.А.Дударева. - А ён было трывожным: усесаюзны рэферэндум аб захаванні СССР, новаагароўскі працэс па стварэнні новага Саюза Незалежных Дзяржаў, жнівеньскі путч, адстаўка Гарбачова, грашовая рэформа, вар'яцкая інфляцыя, пустыя крамныя паліцы і таварны дэфіцыт.

Грамадзянам выдаваліся так званыя «Візітныя карткі спажыўца для набыцця прамысловых тавараў» і талоны - для прадуктаў харчавання. А самай цяжкай стратай для насельніцтва стала абясцэньванне грашовых зберажэнняў.

Аб'ём грашовай масы павялічыўся за 1992-1995 гады больш чым у 300 разоў, а рост інфляцыі ў Беларусі ў той час складаў каля 30% у месяц. Дадайце да гэтага татальны дэфіцыт тавараў, пустыя паліцы і велізарныя чэргі ў крамах. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прызнаваўся, што «ў 1994 годзе на тры дні ў Мінску заставалася мукі, каб хлеб спячы. Гэта сапраўды былі страшныя часы». У 1992 годзе ў краіне абвясцілі лібералізацыю коштаў, але ўтрымаць іх не атрымалася, і за год яны выраслі ў 16,6 разы!

Далей на канкрэтных лічбах яна паказала, што сучасная Беларусь радыкальна адрозніваецца ад той, якой яна была на этапе свайго станаўлення. Наша маладая суверэнная краіна, не маючы вопыту, стала моцнай дзяржавай, упэўнена заявіла пра сябе ў сусветнай супольнасці.

Так, у 2019 годзе ў параўнанні з 1994 годам намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, а таксама сярэдні памер прызначаных пенсій павялічыліся ў 25 разоў! У 1994 годзе намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата складала 21,1 дол. ЗША, у 2019 годзе - ужо 523,2 дол. ЗША. Памер пенсій - 8,2 дол. ЗША і 205 дол. ЗША адпаведна.

З 38,4% да 5% знізіўся ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва (ўдзельная вага насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў (даходаў) ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ў агульнай колькасці насельніцтва).

Выдаткі на харчаванне ў спажывецкіх выдатках хатніх гаспадарак за чвэрць стагоддзя скараціліся ў 1,6 разы: у 1995 годзе яны складалі 61,6%, у 2019 годзе - 38,7%. Узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся з 2,1% у 1994 годзе да 0,2% у 2019 годзе. ВУП на душу насельніцтва ў доларах ЗША вырас у 18 разоў, а аб'ём прамысловай вытворчасці - у 9 разоў! Экспарт тавараў (у млн. долараў ЗША) за чвэрць стагоддзя павялічыўся ў 13 разоў, сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання (за перыяд з 2000 па 2019 г.) - у 10 разоў, паслуг (за перыяд з 2005 па 2019 г.) - у 4 разы. За чвэрць стагоддзя наша краіна паднялася ў рэйтынгу па індэксу чалавечага развіцця з 67 месцы (са 148 краін) да 50 месцы (з 189 краін).

Значна палепшыліся ўмовы вядзення бізнесу ў краіне. Калі ў 2006 годзе Беларусь займала 106 месца (з 155 краін) у рэйтынгу краін па ступені спрыяльнасці ўмоў для вядзення бізнесу Сусветнага банка, то у 2019 годзе - ужо 49 месца (з 190 краін).

Анатоль Лукашоў адзначыў, што за сухімі лічбамі паказчыкаў і статыстыкі стаяць карпатлівая праца мільёнаў нашых суграмадзян, стойкасць і мужнасць, штодзённыя асабістыя перамогі беларусаў, знакавыя дасягненні і паспяхова рэалізаваныя праекты ў розных сферах.

- Беларусь - гэта перш за ўсё людзі. Як адзначаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, «галоўная каштоўнасць дзяржавы - гэта нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы». Менавіта такімі з'яўляецеся вы - працаўнікі ААТ «Якубова-Агра», - звярнуўся да прысутных кіраўнік раёна. - Вы паспяхова завяршылі першы ўкос траў, з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў правялі закладку сянажных траншэй, і зараз гатовы аказаць дапамогу тым гаспадаркам, якія не спраўляюцца самі. Дзякуй вам за працу і так трымаць!

У завяршэнне сустрэчы Анатоль Лукашоў абмеркаваў з кіраўніком сельгаспрадпрыемства надзённыя праблемы, пацікавіўся выплатамі заработнай платы, арганізацыяй вольнага часу працаўнікоў, навядзеннем парадку на вытворчых тэрыторыях.

У рамках Адзінага дня інфармавання прадстаўнікі кіраўніцтва раёна пабывалі ў розных працоўных калектывах. Так, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская правяла сустрэчы з калектывамі Дубровенскай ЦРБ і ДГПЛ, намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Сакалова - з працаўнікамі КУСГП «Зарубы» i ААТ «Герой» адпаведна; кіраўнік справамі Дубровенскага райвыканкама Ірына Кірылава - з калектывам ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Дубровенскага раёна».

Алена Корсакава

Усе навіны