Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 лістапада 2024

Дубровенцы едут на «Дажынкі-2024»

8 лістапада ў старажытным Полацку адбудзецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла Віцебшчыны «Дажынкі-2024».

Традыцыйна на ім будуць падведзены вынікі спаборніцтва працаўнікоў у галіне раслінаводства. Вырошчваць хлеб — заўжды складаная задача, а ў гэтым годзе асабліва. Надвор’е не спрыяла добраму ўраджаю на Дубровеншчыне, тым адказней была праца кожнага камбайнера, трактарыста-машыніста, кіроўцы, аператара збожжасушыльнага комплекса — сабраць і захаваць кожнае зярнятка. І працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Дубровенскага раёна выканалі свой абавязак: сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва згодна з рашэннем аблвыканкама — сем нашых землякоў. Самы прадстаўнічы атрад перадавікоў — у ААТ «Якубава-Агра»: вадзіцель Аляксандр Бацян і яго малады калега Андрэй Бугаёў, а таксама трактарыст-машыніст Мікалай Валевіч. Сярод лідараў абласнога спаборніцтва — кіроўца КУСГП «Прыдняпроўскі» Сяргей Пузыроў. Прызнаны пераможцам экіпаж камбайна з КУСГП «Зарубы» ў складзе Генадзя Шапавалава і Сяргея Юрчанкі і малады камбайнер з СГФ ім.Ю.Смірнова Арцём Саратокін.

Будуць адзначаны на свяце і дубровенцы Сяргей Гусянцоў і Пётр Сыса.

Алена КАРСАКОВА

Усе навіны