Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 верасня 2020

Дубровенцы дапамагаюць упрыгожваць Віцебск да «Дажынак»

Малыя архітэктурныя формы і незвычайныя клумбы з'явіліся ў Віцебску напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020». На плошчы 1000-годдзя каля храма Аляксандра Неўскага адбыўся фінальны этап абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва.



Конкурс праводзілі сёмы год запар. Удзел у ім прынялі лепшыя ландшафтныя дызайнеры і азеляніцелі з дзевяці раёнаў Віцебшчыны. Гэта прадстаўнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі з Браслава, Глыбокага, Докшыц, Дуброўна, Полацка, Каханава, Новалукомля, Паставаў, Віцебска.

Кампазіцыі прыцягвалі сваёй арыгінальнасцю і яркасцю, высокім прафесіяналізмам выканання. Амаль кожная праца ўяўляла тое, чым славіцца пэўны раён.

Прыцягнула ўвагу «Беларусачка» ЖКГ з Каханава (Талачынскі раён), а таксама Дубровенскі «Родны край» у выглядзе сельскага падворка з домам, лазняй, гняздом з буслам.



На вуліцы Замкавай - незвычайныя клумбы і падстаўкі для раслін, а на праспекце Чарняхоўскага цяпер стаiць гіганцкі сіні тэлефон.

Па матэрыялах БЕЛТА

Усе навіны