Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2020

Дубровенскія валанцёры наведалі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Гэта ў літаральным сэнсе змаглі адчуць некаторыя дубровенцы, калі на парозе свайго дома ўбачылі галоўных казачных персанажаў гэтых дзён - Дзеда Мароза і Снягурку.

Грамадства інвалідаў раёна сумесна з клубам ветэранаў «Сардэчныя сустрэчы», працуючым пры РДК, валанцёрамі групы «Дом без адзіноты» БТЧК, пры падтрымцы ТЦСАН арганізавалі віншаванне з надыходзячым Новым годам для членаў грамадства. Дзед Мароз і Снягурка наведалі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не забыліся навагоднія персанажы наведаць бабуль і дзядуль, якія пражываюць у АКП.

Падчас кароткага візіту яны не толькі перадалі салодкія падарункі і віншаванні, пажадалі здароўя, аптымізму ім і членам іх сем'яў, але і папоўнілі дэфіцыт зносін, які цяпер вымушана адчуваюць гэтыя людзі.

Дарэчы, мех Дзеда Мароза быў напоўнены і сувенірамі, якія вырабілі валанцёры групы «Дом без адзіноты».

Гэтыя сустрэчы праходзілі пры адмысловым рэжыме выканання санітарных патрабаванняў, па магчымасці на свежым паветры. Але ад гэтага яны сталі яшчэ больш цёплымі і шчырымі.

Дзед Мароз і Снягурка перадаюць усім чытачам «Дняпроўскай праўды» пажаданні членаў раённай арганізацыі БелТІ: будзьце здаровыя, радуйцеся жыццю, беражыце блізкіх!

Усе навіны