Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 лістапада 2020

Дубровенскія навабранцы папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Больш за 20 навабранцаў з Дубровенскага раёна папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у восеньскі прызыў.

Позвы на тэрміновую службу і службу ў рэзерве будучым абаронцам Айчыны былі ўручаны 5 лістапада пад час працы Дубровенскай раённай прызыўной камісіі. Па словах начальніка адасобленай групы (Дубровенскага раёна) ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў маёра Яўгена Шаргаева, нашы землякі будуць служыць у частках Сіл спецыяльных аперацый, пагранічных, унутраных войсках і войсках супрацьпаветранай абароны, навучальных вайсковых частках.

Адбор, як і ў папярэднія заклікі, праходзіў строгі. Сур'ёзныя патрабаванні прад'яўляліся да здароўя, маральна-псіхалагічных, прафэсійных якасцяў маладых людзей. Улічваліся характарыстыкі з устаноў адукацыі, з месцаў працы.

Дарэчы, пасля кожнага звальнення ў запас чарговага ваеннага прызыву многія нашы землякі застаюцца служыць ва Узброеных Сілах па кантракце - выбіраюць прафесію ваеннага.

Праходжанне армейскай службы з'яўляецца адным з абавязковых умоў для юнакоў, якія збіраюцца звязаць сваё далейшае жыццё са службай у праваахоўных органах, падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Так што армія, у прамым сэнсе слова, дае шматлікім юнакам пуцёўку ў самастойнае жыццё.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны