Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2023

Для мяне яна вечна жывая

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук прайшла рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Тысячы чалавек прынялі ўдзел у ёй  у рэжыме анлайн праз платформу ZOOM, прычым не толькі з усіх куткоў нашай краіны, але і з-за мяжы. Акрамя таго, тэкст дыктоўкі таксама трансліраваўся на YouTube-канале і канале «Культура» беларускага радыё ў прамым эфіры, таму напісаць дыктоўку маглі ўсе жадаючыя, у тым ліку тыя, хто афіцыяльна не зарэгістраваўся. 

Свае веды праверылі і работнікі рэдакцыі газеты «Дняпроўская праўда», каб не толькі ацаніць валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы, але і ў чарговы раз адчуць прыгажосць, мілагучнасць, энергію і смак роднага слова. 

У Год міру і стваральнай працы ўдзельнікам прапанавалі тэкст старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, які быў створаны менавіта для напісання дыктоўкі. 

Тэкст расказваў аб Беларусі, аб сэнсе, які ўкладвае кожны ў гэтае слова, яе мінулым і будучым.

Разважанні аб жыцця¬здольнасці беларускай мовы працягваюцца не адно десяцігоддзе. Усім вядомы радок з верша Пімена Панчанкі: «Кажуць, мова мая аджы¬вае век свой ціхі…», напісаны яшчэ ў 1964 годзе. А я ўпэўнена, што не можа знікнуць казка, расказаная бабуляй, песня, якая кранае за душу, кніга і верш, які перадае пачуціі і раскрывае сэнс жыцця чалавека. І няхай не кожны з беларусаў карыстаецца роднай мовай штодня, але той скарб, які яна ўвасабляе, ні адзін з нас не гатовы страціць. Бо наша родная мова самая прыгожая і мілагучная. Яна — нібы спеў жаваронка, нібы звон капелі ранняй вясной; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

На працягу стагоддзяў  беларуская мова змянялася, развівалася, удасканальвалася. А самае галоў¬нае — яна захавалася, не памерла. Ды і як можа знікнуць тое, што нясе ў сабе нашу культуру і звычаі. Родная мова не менш каштоўная, чым усякія карысныя выкапні, яе нельга купіць або прадаць, ёй можна толькі ганарыцца і захапляцца.

У нашай мове ёсць шмат прыгожых слоў «пяшчота», «суніцы»,  «крынічка», ёсць таямнічыя і загадкавыя «летуценне», «акса¬міт», «куфэрак», а ёсць міла¬- г¬уч¬ныя, цёплыя і ўтульныя «матуля», «калыханка», «каханне». Ёсць і такія, аналагаў якім няма ні ў адной другой мове. Напрыклад, «знічка» — зорка, якая падае з неба. І наогул, беларускую мову нельга не любіць. Як нельга не любіць радзіму, маці, родны дом. 

Ёсць шмат спосабаў, каб паказаць свою любоў да Айчыны, даказаць сваё права беларусам звацца. І адзін з іх — ведаць, чытаць, размаўляць на роднай мове. Няхай жа наша краіна, якая дыхае вялікай гісторыяй, стане краінай-марай, дзе ўвасабляюцца смелыя задумы і здяйсняюцца вялікія планы. Разам у нас усё атрымаецца. 

Усе навіны