30 жніўня 2023
«Дарога да святыняў» пройдзе праз Дуброўна
Юбілейны XXX Дзень беларускага пісьменства
адбудзецца на Віцебшчыне ў г.Гарадок. За гады праграма гэтай культурнай падзеі
набыла свае традыцыі і багаты змест. Дзень беларускага пісьменства нельга
ўявіць без аднаго з галоўных яго
складальнікаў — Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Да-рога да
святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Яна пачынаецца напярэдадні
святкавання Дня беларускага пісьменства и крочыць па вялікіх і малых гарадах
нашай краіны. Яе ўдзельнікі нясуць Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём ад
Гроба Гасподняга.
Нясуць яны ў сэрцах сваіх яшчэ адну лампаду
— любоў да роднай матчынай
мовы, бо добра разумеюць, «хто забыў сваіх
продкаў — сябе губляе, хто забыў
сваю мову — усё згубіў». Таму гэта
экспедыцыя — не падарожжа па прасторах
краіны. Гэта сапраўднае свята. Свята тых,
хто захоўвае духоўную спадчыну
нашага народа, шануе родную мову. Гэта
свята, каб несці людзям святло
веры і надзеі, святло асветніцтва. У 2023
годзе экспедыцыя з трыцца-
цю ўдзельнікамі адправіцца 30 жніўня па
маршруце: Мінск - Святое Поле каля
в.Загор'е (Баранавіцкі раён) - в.Тарасава (Мінскі
раён) - г.п. Плешчаніцы, в. – Новалу-
комль (Чашніцкі раён) – Чашнікі – Дуброўна–
г.п.Расоны – г.п.Шуміліна – Гарадок.
Гэтымі днямі ініцыятыўная группа ўдзельнікаў
пабывала ў Дубровенскім
раёне. На сустрэчы з кіраўніцтвам раёна,
прадстаўнікамі праваслаўнай
царквы, мясцовымі краязнаўцамі былі ўдакладнены
месцы і час правядзен-
ня ўрачыстых мерапрыемстваў, сумесных богаслужэнняў,
навукова-творчых
сустрэч, гутарак, выставак матэрыялаў папярэдніх
экспедыцый.
Вельмі сімвалічна, што на Дубровеншчыну
ўдзельнікі экспедыціі завітаюць
менавіта 1 верасня, у Дзень ведаў. Таму гэты
дзень ў 2023 годзе абяцае быць
вельмі насычаным і незвычайным. Удзельнікаў
экспедыцыі дубровен-
цы будуць урачыста сустракаць на мяжы
раёна. Каля Парка Воінскай сла-
вы ўсе жадаючыя змогуць далучыцца да
ўдзельнікаў экспедыціі і прайсці
хрэсным ходам да Свята-Нікольскага храма,
дзе пройдзе ўрачыстае наба-
жэнства, пасля якога можна будзе запаліць
свечкі ад прывезенага Свято-
га Агню. Па існуючай традыцыі каля храма
будзе пасаджаны Сад Малітвы.
Пад карані пасаджаных дрэў ляжа зямля,
узятая рабочай групай падчас папя-
рэдняй прапрацоўкі маршруту ў Гарадку,
цяперашняй сталіцы Дня белару-
скага пісьменства, зямля з усіх месцаў, пройдзеных
экспедыцыяй за 29 гадоў,
а таксама зямля Святога Поля, традыцыйна
асвячанага ўдзельнікамі «Дарогі
да Святыняў» з'явы цудатворнай Іконы Покрыва
Прасвятой Багародзіцы,
Даведніцы Экспедыцыі. У сваю чаргу
прыгаршчы дубровенскай зямліцы
ўдзельнікі экспедыціі забяруць з сабой, каб
пасыпаць яе пад дрэвы, якія будуць
пасаджаны ў Гарадку.
Удзельнікі экспедыцыі, а гэта паэты, пісьменнікі,
вучоныя, музыканты, выступяць перад школьнікамі, у працоўных калектывах,
наведаюць АКП, заняткі творчых аб’яднанняў. Яны шчыра і
яскрава распавядуць пра ўласны жыццёвы,
творчы і духоўны вопыт, будзе
магчымасць прадэманстраваць свае творчыя
здольнасць і ў пачынаючых
літаратараў Дубровеншчыны. Паздея абяцаке
быць вельмі цікавай, таму сачыце за публікацыямі ў нашай газеце, каб скарыстаць
цудоўную магчымасць далучыцца да яе.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.
Дубровенскі раён: пачатак гісторыі
20 жніўня 2024 года мы разам адзначым 100
гадоў з дня ўтварэння
Дубровенскага раёна. Усім нам трэба
грунтоўна падыйсці да гэтай
падзеі: падрыхтаваць працоўныя падарункі,
падвесці рахункі
зробленага, з падзякай і павагай узгадаць
часы мінулыя і падзеі, якія
адбываліся на працягу стагоддзя на нашай
зямлі. З гэтай нагоды мы
пачынаем рубрыку «Да 100-годдзя
Дубровенскага раёна».
Сёння мы прапануем вам урывак з рабочых
матэрыялаў новай кнігі
«Жыві і квітней, родны мой край»,
якая рыхтуецца краязнаўцам Аляксеем
Гаўруцікавым
да 100-годдзя раёна.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі па новым
адміністрацыйным дзяленні Горацкі па-
вет разам з Дубровеншчынай увайшлі ў
Заходнюю вобласць (з 18 верасня 1918 года
—Заходняя камуна). Гэта было нязручна і ў
плане кіравання, і для вырашэння што-
дзённых пытанняў для мясцовых жыхароў, для
вырашэння якіх трэба было ехаць ці
ў Горкі, ці ў Смаленск.
19 лістапада 1918 года на пасяджэнні
Дубровенскага валаснога камітэта РКП(б)
былло прынята рашэнне дэлегаваць старшыню
валаснога камітэта партыі Льва
Кагана ў Смаленскі аблвыканкам з
хадайніцтвам аб выдзяленні Дуброўна ў
адміністрацыйны раён.
У канцы 1921 года было пастаўлена пытанне
аб аддзяленні Дуброўна ад Го-
рак і далучэнні да Аршанскага павета, што,
безумоўна, было б значна зручней. Ды і
гістарычныя сувязі Дуброўна з Оршай былі
больш цесныя.
Хадайніцтвы аб новым адміністацыйным
падпарадкаванні ішлі з Дуброўна да вы-
шэйшага кіраўніцтва ажно да 1924 года.
Зрушыўся працэс ў вырашэнні гэтага пытання
толькі 17 ліпеня 1924 года, калі пастановай
другой сесіі ЦВК БССР шостага склікання
«Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні
БССР» быў утвораны Дубровенскі раён-
ны выканаўчы камітэт Аршанскай акругі.
Старшынёй стаў таварыш Семерыкоў. Паве-
ты і воласці гэтай жа пастановай былі
ліквідаваны.
Па новым тэрытарыяльна-адміністрацыйным
падзеле Дуброўна набыў статус гора-
да, цэнтра Дубровенскага раёна. З гэтага
моманту пачынаецца фарміраванне раёна і
яго структур. 10 жніўня ўтворана часовае
райпартбюро. У той час на ўліку ў Дубровен-
скай валасной партарганізацыі знаходзіліся
44 члены і кандыдаты ў члены партыі.
Усе арганізацыйныя мерапрыемствы былі
праведзены, і 20 жніўня 1924 года
быў сканструяваны (так адзначалася ў
дакументах таго часу) Дубровенскі раён.
Ён уключыў Дубровенскую воласць, на
тэрыторыі якой пражывала 15725 чала-
век; тры сяла і 40 вёсак Сваташыцкай
воласці (14156 челавек); два сяла і 71 вёска
Новатухінскай воласці (14325); частку
Саўскай воласці (тры вёскі, 418 чалавек); 12 вё-
сак Высоцкай воласці (3644); 8 вёсак
Ляднянскай воласці (3013).
Такім чынам насельніцтва ўтворанага раёна
склала 51261 чалавек. Раён быў падзе-
лены на 13 сельсаветаў: Дубровенскі,
Загваздзінскі, Расасенскі, Негацінскі, Кляноўскі,
Цілівіцкі, Дабрынскі, Пірагоўскі, Будаўскі,
Верацейскі, Азярэцкі, Чарнаручанскі,
Новатухінскі.
7 вераня 1924 года на агульным партыйным
сходзе быў абраны раённы камітэт
партыі. У яго скад увайшлі: Вол (сакратар),
Семерыкоў, Хейфец, Шкляр, Казлоў,
Глушэц, Гофман. У райкаме было два штатныя
работнікі — сакратар і адказны
інструктар.
26 верасня быў зацверджаны райкам камсамола.
Яго сакратаром стаў Рэйнгольд,
загадчыкам палітпрасветы — Міцкевіч. На той
час раённая арганізацыя УЛКСМ
налічвала164 члены і 38 кандыдатаў. Юная
змена — піянерыя — аб’ядноўвала 120
хлопчыкаў і дзяўчынак, з іх 80 — у
Дуброўна.
Аляксей Гаўруцікаў заўважаў, што і пасля 20
жніўня 1924 года праходзілі змяненні
межаў і адміністацыйнага падзелу на
тэрыторыі раёна. Пэўная частка сучаснай Дуб-
ровеншчыны ў першыя гады савецкай улады
адносілася да Магілёўскай і Гомель-
скай губерній, якія ў свой час уваходзілі ў
РСФСР. У 1956 годзе Дубровенскаму раё-
ну была перададзена частка скасаванага
Арэхаўскага раёна, які існаваў з 1946 года.
Змяненняў было шмат, улічыць, а тым больш
проста і коратка растлумачыць іх у фар-
маце газетнай публікацыі не прадстаўляецца
магчымым.
Але ж краязнаўца засяродзіў увагу на тым,
што ў ліпені 1924 года ў складзе Аршан-
скай акругі быў створаны Ляднянскі раён, а
скасаваны быў ў ліпені 1931 года з перада-
чай тэрыторыі ў Дубровенскі раён. Гэтая
падзея павялічыла колькасць насельніцтва ў
раёне, якое ў 1932 годзе складала 71308
чалавек, і зрабіла Дубровеншчыну памежнай
з Расіяй.
У пасляваенны час Дубровенскі раён знік з
карты Беларусі. Згодна з Указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25
снежня 1962 года ён быў ліквідаваны і
цалкам далучаны да Аршанскага раёна. Аднак
зноў жа Указам Прэзідыума Вярхоўнага
Савета БССР ад 6 студзеня 1965 года раён
быў адноўлены...
Такім быў пачатак летапісу нашага раёна.
Сучасныя і гістарычныя старонкі якога
мы будзем з вамі разам ўзгадваць. Чакаем ад
вас, паважаныя чытачы, разнастайных
успамінаў пра працоўныя будні і цікавых
людзей. Запрашаем вас падзяліцца старымі
фотаздымкамі з аповедамі дзе і калі былі
яны зроблены.
Усе навіны