Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 верасня 2020

БРСМ: 18 гадоў разам

Гісторыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пачалася 6 верасня 2002 года. Рашэнне аб стварэнні новай маладзёжнай арганізацыі было прынята на аб'яднаным з'ездзе Беларускага саюза моладзі - правапераемніка камсамольскага руху - і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, маладой арганізацыі, заснаванай у 1997 годзе. Як падкрэслівалі ўдзельнікі з'езда, гэта было няпростае рашэнне, але яно напрошвалася само сабой.

БСМ і БПСМ былі двума найбуйнейшымі грамадскімі маладзёжнымi аб'яднаннямі Беларусі. І абодва яны імкнуліся стварыць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу. А ў іх аснове ляжалі патрыятычныя і духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народа. Аб'яднаўчы з'езд доўжыўся два дні, ўдзел у ім таксама прымаў Прэзідэнт. Выступаючы перад дэлегатамі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значнасць новай арганізацыі і адвёў ёй вядучую ролю ў пабудове сучаснага грамадства. А ўвосень наступнага года ГА «БРСМ» за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці прысудзілі Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Шырока абмяркоўвалася аб'яднанне маладзежных арганізацый і на Дубровеншчыне. Прадстаўнік працоўнай моладзі настаўнік СШ №1 г. Дуброўна Святлана Барысенка была пераканана, што стварэнне БРСМ стала своечасовым. Пры гэтым яна падкрэслівала, што маладая арганізацыя працягвае шматгадовую працу цэлых пакаленняў, увабраўшы ў сябе традыцыі камсамола і БПСМ.

Пра тое, што члены БРСМ павінны будуць не забываць напрацаваны вопыт, а памнажаць яго, гаварылі і ў першасных арганізацыях БПСМ. Вучань Асiнторфскай сярэдняй школы Дзмітрый Тушынскі на старонках нашай газеты распавядаў, што іх пярвічка не стваралася «на пустым месцы», а стала лагічным прадаўжальнікам маладзёжных рухаў БССР. Новай арганізацыі трэба было зрабіць тое ж - увабраць у сябе лепшае і стаць надзейным партнёрам дзяржавы.

Афіцыйна Дубровенскі раённы камітэт ГА «БРСМ» быў зарэгістраваны 19 верасня 2002 году. Узначаліла яго Алеся Ільінская. На той момант у раёне было зарэгістравана 33 першасных арганізацыі, актыўнымі іх удзельнікамі сталі былыя члены БСМ і БПСМ. На працягу 18 гадоў свой уклад у развіццё маладзёжнага руху ў раёне ўнеслі Міхаіл Рыбакоў, Наталля Шапачкiна, Алена Гарэлікава, Аксана Петрыкава, Лада Старавойтава, Наталля Дубава, Марына Фалiнская, Галіна Крукоўская, Марыя Мендзялева, Марыя Камеш, Кацярына Малевіч, Наталля Зубава, Вікторыя Храмцова, Вольга Шваб, Ганна Анішчанка. Многае ўдавалася рэалізаваць дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва Дубровенскага раёна. Значны ўклад у станаўленне маладой арганізацыі ўнесла Святлана Рыжанская, на той момант ўзначальваўшая аддзел па справах моладзі.

Сёння раённы камітэт БРСМ складаецца з 55 першасных арганізацый і налічвае больш за 500 чалавек. Ужо дзевяць гадоў яго ўзначальвае Таццяна Шкiндзерава:

-Саюз моладзі - гэта вялікая і дружная сям'я, якая аб'ядноўвае актыўных, пазітыўных і творчых людзей, - кажа Таццяна Леанідаўна. - Дапамагчы рэалізавацца ў тым, што падабаецца - вось да чаго мы імкнемся. І што б цяпер ні казалі праціўнікі афіцыйнай улады, быць членам нашай сям'і - гэта вялікі гонар! І нам ёсць чым ганарыцца! - падкрэслівае яна. - Дубровенская моладзь сумленная і дастойная, добрая і высакародная, разумная і незалежная. І на яе рахунку шмат добрых спраў.

Штогод Саюз Моладзі праводзіць шэраг сацыяльна значных і творчых мерапрыемстваў. Дубровенская моладзь актыўна ўдзельнічае ў іх, нярэдка становячыся пераможцамі або прызёрамі.

Сярод найбольш актыўных членаў БРСМ раённы камітэт назваў Мікалая і Вольгу Сухаваравых, Алесю Панамарову, Ігара Федарцова, Яўгенiю Вайцянок, Марыну Пузырову, Данілу Сакалова, Анастасiю Апет, Анастасiю Арбузаву, Карыну Марозаву, Дзмітрыя Гараўцова, Алесю Соладаву, Аляксандра Белкiа, Юлію Гудына, Андрэя Чарнаморцава, Арсенія Набаенка і іншых. Гэта хлопцы, чые дасягненні ў працы і вучобе ўжо значныя для Дубровеншчыны. Яны сталі ўвасабленнем таго ідэалу, які закладваўся ў верасні 2002 года. Бо для маладзёжных арганізацый у нашай краіне заўсёды галоўным была будучыня, а будучыня - гэта наша моладзь.

Яна Гурская

Усе навіны