Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2023

Без бліна — не Масленіца

Спакон вякоў беларускі народ умеў добра і сумленна працаваць. А хто добра працуе, той добра адпачывае. Адным з любімых святаў была і застаецца Масленіца, традыцыі святкавання якой бяруць пачатак з дахрысціянскай пары.

У Дуброўне свята «Шырокая Масленіца» адзначалася ў мінулую суботу на гарадскім стадыёне і сабрала багата гасцей. Артысты забаўлялі гледачоў, а майстры раённага дома рамёстваў прапаноўвалі сваю эксклюзіўную прадукцыю. Самым смачным стаў конкурс «Масленічны пачастунак». Якіх толькі страў там не было! Бліны — на любы густ: з варэннем, з медам, са смятанай, з ікрой, «танцуючыя» бліны, сонечныя, а цёшчыны бліны — проста песня.

Кожная страва конкурса прэзентавалася прадстаўнікамі сельскіх Дамоў культуры незвычайна: з песнямі, вершамі, гульнямі, загадкамі і прымаўкамі. Так што журы было цяжка вызначыць пераможцаў. У выніку лепшымі назвалі бліны Дабрынскага СДК, яны не толькі былі смачныя, а яшчэ з іх была выкладзена фігурка самой лялькі-масленіцы.

—Свята, якое нас сёння сабрала, мае глыбокі гістарычны сэнс. Яно прысвечана традыцыям абуджэння прыроды да новага жыцця, падрыхтоўкі да сельска­гаспадачага году.

Здаўна нашы продкі з пачаткам вясны звязвалі надзею на новае жыццё, на новыя сілы. Негле­дзячы на тое, што мы жывём у новы век, мы таксама з задавальненнем развітваемся з усім тым, што перашкаджае нам быць лепшымі, — падзялілася ўражаннямі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Вароніна. 

Гаспадыня Масленіца дазволіла і Зіме застацца на свяце, і нават разам з ёй весці канцэртную праграму. А далей — песні, танцы і вясёлыя конкурсы. Дзеці і дарослыя гулялі ў розныя гульні: закідвалі кола на рогі казы, с заплюшчанымі вачамі ставілі ў печь чыгунок, забівалі цвікі ў калоду.

Спартыўныя спаборніцтвы дапоўнілі святочную праграму. 13 каманд прынялі ўдзел у гульнях по дартсу, шашкам, перацягванню каната, заездах на санках і лыжных гонках, а яшчэ знатакі геаграфіі  змаглі сабраць карту Віцебскай вобласці, якая адзначае ў гэтым годзе 85-летні юбілей. Лепшай па выніках усіх спаборніцтваў стала каманда Дубровенскага раёна газазабес­пячэння.

Так весела і спартыўна разам з Масленіцай віталі дубровенцы Вясну, палілі пудзіла і спявалі песні, а Зіма падалася на поўнач.Такія мерапрыемствы дапамагаюць усвядоміць, што у нас глыбокія гістарычныя карані, якія яднаюць беларусаў разам з іншымі славянскімі народамі. У Год міру і стваральнай працы мы павінны направіць усе намаганіі на ўмацаванне ў грамадстве ідэй добрасуседства і павагі адзін да аднаго.

Сёння, у першы дзень вясны, мы жадаем усім дубровенцам шчасця, дабрабыту і здароўя і спадзяёмся, што вясна і сапраўды наступіць згодна з календаром і пачне добры, багаты на ўраджай, мірны год.

Усе навіны