Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2020

Азбука бяспечнай дарогі

Супрацоўнікамі АДАІ Дубровенскага РАУС сумесна з карэспандэнтамі раённай газеты «Дняпроўская праўда» праведзена прафілактычнае мерапрыемства «Азбука дарожнага руху».

У рамках правядзення мерапрыемства інспектары дарожнага руху нагадалі кіроўцам і пешаходам аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, правілах перавозкі дзяцей-пасажыраў, неабходнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага надавалася паводзінам на дарогах веласіпедыстаў, растлумачваюцца патрабаванні ПДР па ўзроставых абмежаваннях кіравання роварам і мапедам. Удзельнікам акцыі былі раздадзены ўлёткі і буклеты з памяткамі аб захаванні ПДР.

Iнспектарам АДАІ падчас правядзення прафілактычнага мерапрыемства былі выяўлены парушэнні з боку вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія не жадалі прапускаць пешаходаў на нерэгуляваных пешаходных пераходах. Разам з тым былі выяўленыя выпадкі парушэння пешаходамі правілаў перасячэння праезнай часткі. У чарговы раз супрацоўнікі ДАІ заклікаюць жыхароў Дубровенскага раёна быць як мага больш уважлівымі на дарогах, выконваць правілы і быць узаемна ветлівымі.

Алена Корсакава

Усе навіны