Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 верасня 2023

Жыватворны агонь кліча ў свет міру і стварэння

Жыватворны агонь

кліча ў свет міру і стварэння

30жніўняпадарожжаміжнароднайнавукова-асветніцкайэкспедыцыі «Дарогадасвятыняў» пачалосяадСвята-ДухаўскагасабораўМінску. ФінальнымпунктаммаршрутустаўГарадоксталіцаДнябеларускайпісьменнасці. Менавітадагэтагасвятатрыццатыразпрымеркаванадухоўна-асветніцкаешэсцепагарадахБеларусі.

За 29 гадоў удзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» пераадолелі больш за 36 тысяч кіламетраў. Хросным ходам з Нязгаснай лампадай духоўнасці прайшлі больш за 3 мільёны вернікаў, а ў мерапрыемствах экспедыцыі прынялі ўдзел звыш 5 мільёнаў чалавек.

УгэтымгодзеэкспедыцыяпрайшлапразМінскі, БрэсцкііВіцебскірэгіёны. 1 вераснямаршрутпралягаўпразнашраён.

Дубровеншчына, якзаўсёды, сустрэлагасцейветліваіхлебасольна. Народны фальклорны гурт «Кудзеліца» раённага Дома культуры выканаў песню і паднёс духмяны каравай.

Адна з галоўных мэт экспедыцыі — захаванне гістарычнай памяці. Таму ў праграме кожнага шляху запланавана асвячэнне помнікаў і месцаў воінскай славы. Так, удзельнікі экспедыцыі сумесна з кіраўніцтвам раёна, навучэнцамі Будскай базавай школы, прадстаўнікамі духавенства прынялі ўдзел у мітынгу на воінскім пахаванні ў аг.Буда.

—Экспедыцыя з'яўляецца вялікай паломніцкай паездкай, галоўная мэта якой — аб'яднаць людзей, што асабліва важна ў Год міру і стварэння, — пазначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская. — Тут, на воінскім пахаванні, — 4447 воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Дубровенскага раёна. Цяперашняму пакаленню цяжка ўявіць увесь жах таго часу, але пакуль мы гэта памятаем — мы жывыя.

Гэтую думку працягнуў член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Сцяпан Лаўшук, які  акцэнтаваў увагу на тым, што гэтай восенню населеныя пункты ўсходняй Беларусі пачынаюць адзначаць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асобай часткай мітынгу стала памінальная літургія, якую адслужыў Благачынны цэркваў Дубровенскай акругі іерэй айцец Аляксандр. Несучы слова аб міры і духоўнасці нашага будучага, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в.Вялікая Ухалода Барысаўскай епархіі пратаіерэй Аляксандр Пачэпка адзначыў:

—Важна, каб у кожнай вёсцы і горадзе памяталі свае духоўныя карані. Штогод экспедыцыя змяняе рэгіёны і далучае да святыняў усе больш і больш людзей. І галоўнае, паважаныя ўдзельнікі экспедыцыі, каб вы неслі духоўнасць да падрастаючага пакалення, каб яны ведалі пра духоўныя карані і сваіх бацькоў, і ўсяго беларускага народа.

Далей шлях пілігрымаў ляжаў у Дуброўна. Тут члены экспедыцыі разбіліся на групы: адны прайшлі хросным ходам да храма Святога Мікалая Цудатворца, іншыя — на духоўна-творчыя сустрэчы з жыхарамі раёна.

Так, напрыклад, у цэнтральнай раённай бiблiятэцы члены Саюза пicьменнiкаў Беларусі Дзмiтрый Нiкалаеў i Вадзiм Спрынчан паведалi аб гiсторыi беларускай пiсьменнасцi, яе вытоках, праваслаўнай лiтаратуры. Вялiкiм падарункам для усix прысутных сталi паэтычныя творы ў аўтарскiм выкананнi.

Там часам на тэррыторыi храма адбыўся малебен і перадача Жыватворнага Агню на свечкі прыхаджан.       У канцы малебна ўсе ўдзельнiкi высадзiлi на тэррыторыi храма Святога Мікалая Цудатворца некалькi яблынь пад асаблівай назвай — Сад малітвы.

—Ідэя стварэння Саду ўзнікла не адразу, а толькі ў 1999 годзе, калі было пасаджана першае дрэва, — распавёў кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі. — Праз некаторы час з'явілася ідэя браць асвячоную зямлю з пасадачнай лункі. У кожным раёне мы бярэм грунт, аб'ядноўваем у капсуле і падсыпаем перад высадкай дрэў у новым месцы. Такім чынам, Сад малітвы служыць своеасаблівым сімвалам духоўнага адзінства беларускіх земляў і наглядным напамінам аб пэўным этапе экспедыцыі.

Завяршылася сустрэча па­­ло­м­­нiкаў на дубровенскай зямлі мітынгам ля помніка Герою Савецкага Саюза Г.А.Нікандравай, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых арганізацый і працоўных калектываў, а таксама навучэнцы сярэдняй школы №1, якая носіць імя героя.

Аляксандр Лапата-Загорскі адзначыў, што арганізатарам гэтай экспедыцыі была яго маці, і завочна ён ведаў усіх удзельнікаў. А праз нейкі час ён і сам стаў яе членам і зразумеў, што сапраўды гэта патрэбна шматлікай колькасці людзей:

—На дадзены момант мне здаецца, што гэта важная місія, якая павінна быць пранесена па нашай краіне, каб мір і згода запанавалі ў нашым народзе, — сказаў ён. — Спадзяюся, што ў гэтыя няпростыя дні для нашай краіны мы ўсё ж такі ўсе разам зможам наладзіць дыялог паміж грамадствам, пачуць адзін аднаго, не дапусціць нейкага рознагалосся, каб і ў краіне, і ў душы кожнага жыхара рэспублікі быў мір, была згода, было адчуванне таго, што мы адзіная краіна, што ўсе мы разам будзем клапаціцца аб яе росквіце і добрабыце. 

 

 

Свята адзінства

друкаванага слова,

літаратуры і гісторыі

2-3 верасня ў Гарадку адсвяткавалі XXX Дзень беларускага пісьменства. Горад, колькасць насельніцтва якога ледзь-ледзь перавышае 11,5 тыс. чалавек, запомніцца гасцям і ўдзельнікам творчым размахам і атмасферай святочнага хлебасольства. Да свята Гарадок старанна рыхтаваўся. На сценах будынкаў размясцілі каля 10 муралаў з цытатамі класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў, малюнкі на тэму свята з'явіліся на валунах ля ўезду ў райцэнтр і на аўтобусных прыпынках.

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў стварылі некалькі тэматычных скульптур, у тым ліку арт-аб'ект у выглядзе чытанкі. Скульптуру размясцілі ў Вераніцынскім скверы, названым у гонар ураджэнца Гарадоцкага раёна Канстанціна Вераніцына, які ў другой палове XIX стагоддзя напісаў класічны твор беларускай літаратуры – сатырычную паэму «Тарас на Парнасе».

Прыцягвала гасцей фестывалю і скульптура знакамітага пісьменніка, размешчаная ў самым цэнтры парка. Вось і дэлегацыя Дубровенскага раёна не ўпусціла магчымасці  сфатаграфавацца каля яе.

—Для нас вялікі гонар знаходзіцца на гэтай зямлі ў такі важны для ўсёй Беларусі дзень, — адзначыла намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская. — Гарадок — малая радзіма аўтара самай вядомай паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына. Прыгоды гэтага літаратурнага героя называюць жамчужынай беларускай паэзіі, а рыфмаваныя радкі з паэмы разышліся на цытаты і сталі народнымі прыказкамі.

2 верасня святочныя мерапрыемствы ахапілі Гарадок. Інтэрактывы, майстар-класы, выставы, прэзентацыі кніг. У гэты дзень не варта было дзівіцца нечаканай сустрэчы з Францыскам Скарынам або галоўным героем паэмы Канстанціна Вераніцына, бо вяршэнствавала на свяце традыцыйна Кніга, а таму кожны мог далучыцца да цэлага шэрагу літаратурных падзей.

Безумоўна, ХХХ Дзень беларускага пісьменства прайшоў з навацыямі. І галоўны яго заснавальнік — Міністэрства інфармацыі — зрабіў усё магчымае, каб паказаць шырокую прастору айчыннага кнігавыдання, тую ўвагу грамадства да літаратуры, навацыі, якія адлюстроўваюцца ў творчасці нашых празаікаў, публіцыстаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў. 

У рамках фестывалю кнігі і прэсы была арганізавана тэматычная выстаўка пра гарады, у якіх свята пісьменства праводзілася раней.

Асаблівая ўвага ў гэты дзень была прыкавана да прэзентацыі фотаальбома «Ад Віцебска да Полацка. Падарожжа ў часе» з серыі «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага». Гэта сумесны гісторыка-асветніцкі праект Міністэрства інфармацыі і вядомага калекцыянера, лаўрэата прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Шмат людзей можна было ўбачыць i на экспазіцыі «Кнігі і прэса», дзе кожны мог азнаёміцца з прадукцыяй выдавецтваў і выдавецкіх дамоў краіны, а таксама Белпошты і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Усяго ў цэнтры горада працавалі каля 30 пляцовак. Літаратары пад адкрытым небам чыталі свае творы: як прозу, так і вершы. Зрэшты, радавалі тут не толькі слых роднай мовай, але і забаўляльнай праграмай.

 На шматлікіх пляцоўках свята было людна, весела і крэатыўна. Гаспадары арганізавалі фестываль творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас». На сцэне выступалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Віцебскай вобласці. Песні, танцы, творы беларускіх аўтараў прапанавалі маладыя самадзейныя артысты.

З асаблівым трапятаннем да прыёму гасцей рыхтаваліся народныя майстры раёна, каб кожны змог на памяць павезці адсюль не толькі цёплыя ўспаміны, маляўнічыя сэлфі, але і сувеніры ў традыцыях Гарадоцкага краю.

Асноўнай інтрыгай вечара стала адкрыццё Дня беларускага пісьменства,  дзе прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2022 год: з больш за 60 кандыдатаў журы адзначыла шэсць.

У намінацыі «Проза» перамогу атрымаў Уладзімір Гаўрыловіч, а ў раздзеле «Паэзія» — Соф'я Шах. Лепшым творам для дзяцей была названа казка «Пашка і сонечны праменьчык» Алены Стэльмах.

Аліна Сабуць атрымала прэмію ў намінацыі «Літаратурная крытыка». Алеся Прыходзька стала лаўрэатам у раздзеле «Дэбют» за кнігу «Хлюпік і сябар яго Нюня».

У публіцыстыцы лаў­рэатам прэміі стаў Уладзімір Макараў.

Другі дзень юбілейнага свята пісьменства працягнуўся новымі конкурсамі, фестывалямі. У гарадскім скверы прайшоў смачны батл — тут адбыўся кулінарны фестываль «Мара гурмана». Прафесіяналы і аматары сваёй справы змагалiся калі не за зорку Мішлена, то як мінімум за званне самага ўмелага і крэатыўнага повара.

Важнай часткай свята стала ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты правя­дзення свята ад Гарадка Івацэвічам, якая адбылася на закрыцці XXX Дня беларускага пісьменства.

—Гэта важнае свята, і мы ўбачылі, на якім узроўні яно прайшло ў Гарадку.

Мы разумеем, што нам трэба правесці яго годна, і ўжо пачалі рыхтавацца да маючага адбыцца Дня пісьменства 2024 года, — адзначыў старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока.

 

Любы сэрцу куточак

Крочыць свята па раёне. Заглядае ў вялікія і маленькія населеныя пункты. Недзе яно праходзіць шчымліва і пранікнёна, недзе палымее весялосцю і  шырынёй. Але ж усюды яго чакаюць, каб зноў і зноў сустрэцца са сваімі землякамі, вярнуць былыя часы, маладосць, узгадаць людзей, якія жылі і працавалі ў тых ці іншых мясцінах.

Нядаўна, цёплым жнівеньскім падвячоркам,  завітала свята ў аграгарадок Калінаўку. Вяскоўцы шчыра віншавалі адзін аднаго з 485-годдзем сваёй малой радзімы. З гэтай падзеяй жыхароў павіншавала ўпраўляючы справамі Валяўкоўскага сельскага Савета  Марыя Емельянаўна Мінянкова.

Кожнае мерапрыемства, якое ладзіцца Антанінай Марозавай, загадчыцай Калінаўскага сельскага Дома культуры, адметнае своеасаблівым каларытам, увагай да жыхароў і мясцовай гісторыі, павагай да сучаснасці гэтай вёскі.

 Вось і на гэты раз яна прапанавала зазірнуць у мінулае,  звярнуцца да каранёў радавога вясковага дрэва.

Першае згадванне вёскі  ў гістарычных крыніцах адбываецца ў 1538 годзе.  У судовай справе гэтага года называецца Кабылея — маёнтак пана Івана Сапегі. Назва вёскі магла быць звязана з рэчкай, якая раней тут працякала і несла свае воды ў Днепр. Жыхары называлі яе Кабылка.

А яшчэ назва вёскі можа быць звязана з развядзеннем у тыя часы коней. Паблізу знаходзіўся конезавод пана Цэкерта.

Акрамя конезавода ў пана былі вінзавод, маслазавод, два сады.  Вакол яго маёнтка былі створаны чорнае возера, белае возера, панскае возера і равок, які называўся Навінка.

Пасля рэвалюцыі людзі жылі ў асноўным на хутарах. Па прозвішчах хутаран былі названы навакольныя мясціны.

У 1930 годзе на тэрыторыі вёскі і бліжэйшых хутароў быў створан калгас  «Прамень». Першымі  ўступілі ў калгас браты Дзмітрый і  Ягор Халобісы. Першая кантора калгаса размяшчалася  ў хаце Емельяна Чаканава.

У перыяд калектывізацыі з Усвят і бліжэйшых хутароў людзі сталі перасяляцца ў вёску. У Кабылеі стварылася тры вуліцы: Заможная, Пралетарская і Свіная, якую яшчэ называлі Усвяцкім перавулкам. На Пралетарскай вуліцы была пабудавана кантора калгаса. У вёсцы была чатырохкласная пачатковая школа.

У 50-я гады быў калгас падпарадкаваным  Расткоўскаму сельсавету. А з 1960 года — ў складзе саўгаса «Зарубы».  І вось з 13 студзеня 1964 года  да сённяшніх дзён Калінаўка — цэнтральная сядзіба сельгаспрадпрыемства  імя Чарняхоўскага, якому ў наступным годзе спаўняецца 60 гадоў!

Перад вайной у Кабылеі налічвалася каля 90 хат і пражывала каля 300 чалавек.

Вялікая Айчынная вайна уварвалася ў вёску знішчальным вогнішчам. У 1943 годзе немцы поўнасцю яе спалілі. На месцах, дзе былі хаты, засталіся толькі  печы з высокімі комінамі.

13 кастрычніка 1943 года вёска была вызвалена. У гэтым, 2023 годзе 13 кастрычніка, адзначаецца 80 гадоў з дня вызвалення вёскі  ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі вёскі ёсць Брацкае пахаванне, дзе ўвекавечана памяць больш за 800 савецкіх воінаў; помнік 44 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А таксама помнік генералу арміі, двойчы Герою Савецкага Саюза,  Івану Данілавічу Чарняхоўскаму. Імя славутага палкаводца носіць не толькі мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства, але і мясцовая сярэдняя школа.

У пасляваенны час вёска змяніла сваю назву з Кабылеі на Калінаўку. На сённяшні час у вёсцы сем вуліц, маецца сярэдняя школа, аддзяленне паштовай сувязі, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі Дом культуры, бібліятэка,  адміністрацыйны будынак сельгаспрадпрыемства, сталовая, мехмайстэрня, комплекс памяшканняў для буйной рагатай жывёлы.

Калінаўская зямля славіцца сваімі працавітымі людзьмі. Тут жыў і працаваў Міхаіл Іванавіч Капцераў, якому ў 1976 годзе прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Міхаіл Іванавіч — дэлегат 24 з’езда КПСС. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яго імя зараз носіць піянерская дружына мясцовай сярэдняй школы. Міхаіл Капцераў быў не толькі руплівым працаўніком, але і шматдзетным бацькам. Разам са сваёй жонкай Лідзіяй Філімонаўнай яны выхавалі адзінаццаць дзяцей.

 І зараз жывуць у Калінаўцы шматдзетныя сем’і: шчырыя словы гучалі ў адрас матуль, якія выхоўваюць трох і больш дзетак  Алены Грыцай, Кацярыны  Мазговай, Ніны Савасцеевай.

Жывуць тут сумленныя добрыя людзі: жывёлаводы, механізатары, настаўнікі, работнікі сацыяльнай сферы.

Да землякоў звярнулася з добрымі словамі пажаданняў былы дырэктар Калінаўскай школы Галіна Марчанка. Яна адпрацавала на гэтай пасадзе больш за 35 гадоў. Таму дасканала ведае,  чым жыве сучасная Калінаўка. Галіна Іванаўна зараз з’яўляецца старэйшынай вёскі і трымае пульс яе жыцця пад пільнай увагай.

З павагай на свяце ўзгадалі тых, хто ўсё жыццё прысвяціў роднай зямлі, сваёй працай пісаў яе сучасную гісторыю Тамару Салянкову (81 год), Галіну Петрачэнкаву (82 гады), Юлію Навуменка (87 гадоў), Аляксандра  Платонава (88 гадоў), Юлію  Маркаву (92 гады).

Пра тое, што кожны жыхар  —  гэта скарб населенага пункта, асабіста той, хто жыве і працуе на гэтай зямлі не адзін дзясятак гадоў, адзначала старшыня ветэранскай арганізацыі КУСГП імя Чарняхоўскага Вольга  Рымашэўская. Дарэчы, яна  вельмі творчы чалавек. Працы Вольгі Уладзіміраўны, разам з карцінамі, вышыўкамі і рушнікамі Валянціны Макаёвай, Алі Новікавай, Ліліі Конашавай, Святланы Дзянісавай, Валянціны Дранеўскай, Галіны Марчанка, Тамары Лушч сталі сапраўдным упрыгожваннем свята.

 Да апошняя сонечнага промня гучалі над Калінаўкай добрыя песні, словы віншаванняў і падзяк, узгадваліся падзеі і людзі, і меркавалася, што калі добрыя ўспаміны жывуць на зямлі, адбываюцца добрыя падзеі, то і зямля, і людзі будуць жыць тут да новых юбілееў у міры і згодзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Усе навіны