Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 жніўня 2020

28 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзьце прыкладам свайму дзіцяці»

У сувязі з завяршэннем канікул і пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!» для прафілактыкі дзіцячага дарожнага траўматызму.

Міліцыянеры, педагогі і бацькі аб'яднаюць намаганні для забеспячэння бяспекі дзяцей. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў наведаюць ўрачыстыя лінейкі, правядуць з вучнямі класныя гадзіны, конкурсы, віктарыны, кіналекторыі, спартыўна-навучальныя заняткі, каб нагадаць дзецям пра неабходнасць выконваць правілы бяспекі на дарогах. Паблізу школ і ў месцах інтэнсіўнага руху дзяцей-пешаходаў будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі.

Інспектары ДАІ пракантралююць выкананне правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду пешаходных пераходаў, спынення і стаянкі транспартных сродкаў, будуць спыняць парушэнні з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад юным удзельнікам дарожнага руху.

Акрамя таго, 28 жніўня па ўсёй краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзьце прыкладам свайму дзіцяці». Падчас сустрэч у працоўных калектывах міліцыянеры растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і адказнасці за парушэнні ПДР.

Для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху, а перш за ўсё, маленькіх пешаходаў да набліжаючагася транспартнага сродка ў дні правядзення спецмерапрыемстваў МУС транспарт у светлы час сутак павінен рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Па матэрыялах БЕЛТА

Усе навіны