Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 кастрычніка 2024

23 кастрычніка спаўняецца 100 год з дня нараджэння Івана Лепешава



23 кастрычніка спаўняецца 100 год з дня нараджэння беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, ураджэнца вёскі Іскозы Дубровенскага раёна Івана Якаўлевіча Лепешава.

Бацькі будучага навукоўцы, якога нават ў ЗША прызналі чалавекам дзесяцігоддзя, працавалі ў калгасе «Ударнік пяцігодкі». Калі хлопчык навучаўся ў 5 класе, яго вельмі ўразіў малады настаўнік беларускай мовы Рыгор Сцяпанавіч Макаёў. Іван цвёрда вырашыў стаць настаўнікам.

Дырэктар Ліцвінаўскай школы Іван Васільевіч Бабіцкі ўбачыў прагу да адукацыі вучня і параіў у восьмым класе здаць экстэрнам экзамены за дзевяты. Так ў 1940 годзе юнак стаў навучэнцам Аршанскага настаўніцкага інстытута.

З 1944 года Іван Лепешаў удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, мае баявыя ўзнагароды. Дэмабілізаваў­­ся ў 1947 годзе і пачаў працаваць выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай школе Гродзенскай вобласці. Але ў 1949 годзе быў безпадстаўна арыштаваны.  Шэсць гадоў правёў у працоўных лагерах на Далёкім Усходзе. У 1963 годзе рэабілітаваны.

 З 1956 года ён вяртаецца працаваць ў школу. Завочна паступае на філфак ў Гродзенскі педінстытут, затым ў аспірантуру Мінскага педінстытута. Паколькі ў вялікую навуку ён прыйшоў з 17-гадовым настаўніцкім стажам, яго метадычкі  па выкладанні мовы былі вельмі карыснымі для настаўнікаў школ. Яго цытаваў нават акадэмік А.В.Цекучоў  у кнізе «Методыка выкладання рускай мовы ў сярэдняй школе».

З 1971 года Іван Якаўлевіч Лепешаў пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць у Гродзенскім педінстытуце (з 1973  — дацэнт, з 1986 — прафесар, доктар філалагічных навук —1985 год).

За тры дзесяцігоддзі адным чалавекам створаны такі аб’ём навуковай прадукцыі, якім мог бы ганарыцца нават цэлы творчы калектыў. Гэта і манаграфіі, і слоўнікі, і навучальныя дапаможнікі, і метадычныя распрацоўкі, і шматлікія навуковыя і публіцыстычныя артыкулы ў зборніках і перыядычных выданнях.

Увогуле навуковец стаў аўтарам 47 кніг, у тым ліку і двухтомнага «Слоўніка фразеалагізмаў». Ён прадаставіў нам магчымасць карыстацца вялікім скарбам па захаванні і вывучэнні роднай мовы.

 У адным з інтэрв’ю ён сказаў:

—   За славай я ніколі не гнаўся. Каму трэба, той убачыць мае лінгвістычныя дасягненні. Мяне больш хвалюе лёс нашай нацыі, лёс нашай мовы ў гэты трывожны час…

Іван Якаўлевіч Лепешаў памёр у кастрычніку 2014 года, не дажыўшы да 90-годдзя ўсяго некалькі дзён.

Творчыя дасягненні І.Я.Лепешава можна назваць навуковым подзвігам. Галоўны дэвіз яго жыцця — тварыць, тварыць. Тварыць для таго, каб жыла і ўмацоўвалася родная мова, каб зберагчы яе для нашчадкаў у сваёй роднай краіне.

Усе навіны