Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Рэгіён / Геаграфія

Геаграфія

Дубровенскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім раёнам Віцебскай вобласці, Гарэцкім - Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, Краснінскім і Руднянскім раёнамi Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Раённы цэнтр - горад Дуброўна, які знаходзіцца ў 90 км ад г. Віцебска і 230 км - ад г. Мінска. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Масква-Брэст. Аўтамабільнымі дарогамі г. Дуброўна злучаны з г. Орша, г.п. Чырвоны, г. Смаленск і іншымі гарадамі.






 

Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Смаленскім узвышшы, на поўначы - Аршанскае ўзвышша і Лучосская нізіна. Найвышэйшая кропка - 226.4 м - на паўднёвым захадзе ад в.Ляхаўка.
Плошча раёна 1,3 тыс. кв.км. Пад лесам 19% тэрыторыі, пад сельгасугоддзяў - 62,6%. Карысныя выкапні: 4 радовішчы цагляных глін, пакладаў торфу, радовішча будаўнічых пяскоў. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя і іншыя. Па механічнаму саставу дзеляцца на суглінкавыя, гліністыя, супясчаныя, пясчаныя.







Клімат раёна - умераны кантынентальны. У студзені сярэдняя тэмпература мінус 6-7 градусаў па Цэльсіі. Абсалютны мінімум - мінус 44 градуса. У ліпені каля плюс 17-18 градусаў па Цэльсіі. Абсалютны максімум - плюс 36 градусаў па Цэльсіі. Вільготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адносную вільготнасць паветра зімой (83-91 працэнт). Увесну і ўлетку яна зніжаецца да 67-80 працэнтаў. За год выпадае 618 мм ападкаў. На працягу года пераважаюць заходнія вятры, прасоўваемыя з боку Балтыйскага мора. Ўстойлівае снежнае покрыва (120 -130 дзён) 1 дэкада снежня - 1 дэкада красавіка найбольш працяглы ў рэспубліцы. Вышыня снежнага покрыва ў абароненых месцах 45 см, на адкрытых плошчах 25 - 30 см. Сярэдняя глыбіня прамярзання глебы 50 см, максімум 70 - 80 см. Сярэдняя працягласць снегараставання 20 дзён.




 

Па тэрыторыі раёна праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Працякаюць рэкі Днепр (працягласць 52 км) з прытокамі - Мерэя, Россасенка і Задубровенка, 73 малыя рачулкі і ручаі, размешчана 2 возеры - Афанасьеўскае і Казенае - натуральнага паходжання (24,2 га), 10 сажалак. Агульная працягласць воднай сеткі раёна 582,4 км.

Штогод з падземных крыніц забіраецца больш 1.5 мільёна кубічных метраў пітной вады.






Прыродна-кліматычныя ўмовы спрыяльныя для росту елі, дуба, хвоі, ясеня, клёна, бярозы, асіны, вольхі і іншых драўняных парод.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асiнторфскi», які ўключае выпрацаваныя і нерэкультываваныя тарфянікі, склалася дзіўная экасістэма з калоніямі чаек, качак і іншых балотных птушак. У раёне водзяцца лось, дзік, казуля, бабёр, выдра, лясная куніца, гарнастай, зайцы, ваўкі, лісы. Сярод птушак крыжанка, чырок-свістунок, чырвонагаловы нырок, глушэц, цецярук, рабчык, слонка, шэры журавель і інш.

У раёне размешчана 4 заказніка раённага значэння і 4 помніка прыроды мясцовага значэння.