Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Рэгіён / Геральдыка

Геральдыка

Сцяг горада Дуброўна
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Апісанне сцяга:
Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, унізе якога праходзяць тры гарызантальныя роўнавялікія паласы блакітнага, белага і блакітнага колеру, кожная з якіх складае адну дзясятую шырыні сцяга. У цэнтры асабовага боку палотнішча над палосамі размешчана выява герба горада Дуброўна.

Рашэннем начальніка Дзяржаўнай геральдычнай службы Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1997 года герб горада Дуброўна уключаны ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца актам яго дзяржаўнай рэгістрацыі.

Герб уяўляе сабой блакітнае поле з срэбнымі закругленымі уверсе варотамі з зачыненымі блакітнымі дзвярыма, увянчанымі залатым жалуды з двума дубовымі лісточкамі. У падножжа варот - такія ж жалуды.

Асноўная ідэя герба сімвалізуе размяшчэнне Дуброўна на ўсходняй мяжы Беларусі, на вялікім шляху ў Маскву. Дзякуючы гэтаму, горад Дуброўна са старажытных часоў з'яўляецца асноўнайўсходняй брамай Беларусі.

Акрамя гэтага, у гербе адлюстравана назва горада, паходжанне якога звязана са словам «дуброва». Гэтую ідэю ўвасабляюць тры залатыя жалуды з дубовымі лістамі. Герб таксама пераклікаецца са старажытным шляхецкім гербам «Дамброва», які нагадвае падкову з крыжамі уверсе і па баках і з назвай якой назва горада мае падабенства.

Тры выкарыстаныя ў гербе колеры (блакітны, залаты і срэбны) адпавядаюць колерам герба «Лялiка», якім карыстаўся род паноў Глебавічаў - уладальнікаў маёнтка Дуброўна ў 16-17 ст.ст. Гэта сведчыць аб тым, што менавіта Глебавічы заснавалі ў Дуброўне замак і мястэчка, што дало пачатак сённяшняму гораду.

Аўтары герба - мастак Андрэй Леўчык і гісторык Вячаслаў Насевіч.