Дубровенский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211587, г. Дубровно, ул. Комсомольская,18

Телефон приемной:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail (для деловой переписки):
dubrovno_rik@vitobl.by 

Дубровно с высоты птичьего полета Въезд в город Дубровно Здание Дубровенского районного исполнительного комитета Фонтан в центральном сквере города Мост через р. Днепр Цветочные композиции
Дубровно с высоты птичьего полета
Дубровно с высоты птичьего полета
Въезд в город Дубровно
Здание Дубровенского районного исполнительного комитета
Фонтан в центральном сквере города
Мост через р. Днепр
Цветочные композиции
Главная / Новости / Новости района
12 апреля 2021

Дубровенцы ушанавалі памяць вязняў фашызму

 

































11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
 Гэта значная нагода, каб, зазірнуўшы ў мінулае, яшчэ раз пераканацца: на шматпакутнай беларускай зямлі не можа быць месца міжнацыянальным спрэчкам, не могуць даваць парасткі фашызм і нацызм.

Менавіта паслядоўнікі гэтых ідэй распрацавалі ў гітлераўскай Германіі сістэму знішчэння людзей — канцэнтрацыйныя лагеры— якія сталі сапраўднымі фабрыкамі смерці. З 1933 па 1945 год праз іх прайшлі амаль 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету. 12 мільенаў з іх загінулі ад голаду, холаду, цяжкай працы, сталі ахвярамі бесчалавечных эксперыментаў, былі спалены ў печах і атручаны газам.
11 красавіка 1945 года адбылося інтэрнацыянальнае паўстанне вязняў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Менавіта таму ў гэты дзень сусветная супольнасць узгадвае жудасныя старонкі гісторыі чалавецтва, каб не дапусціць іх паўтарэння.

































У Дубровенскім раёне напярэдадні гэтай даты таксама ўзгадв
алі ахвяр акупацыйнага рэжыму.
На месцы знішчэння ахвяр дубровенскага гета адбыўся мітынг-рэквіем. У ім прынялі ўдзел актывісты раённай арганізацыі Беларускага фонду міра, прадстаўнікі моладзі і грамадскасці Дубровеншчыны, а так сама прадстаўнікі Аршанскай яўрэйскай абшчыны. Да прысутных звярнуліся Святлана Рыжанская, старшыня раённай арганізацыі ГРА “Белая Русь”, Таццяна Шкіндзерава, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” і Міхаіл Гінзбург, старшыня грамадскага аб’яднання “Аршанская яўрэйская абшчына”.

































Кожны з іх засяродзіў увагу прысутных, асабліва моладзі, на тых пакутах і стратах, якія прынеслі насельніцтву Дубровенскага раёна ваенныя часы і выразілі ўпэўненасць, што генетычная памяць беларусаў пра гэтыя падзеі не дазволіць аднавіцца на нашай зямлі ідэям перавагі адной нацыі над другой.

































Удзельнікі мітынга ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, усклалі на мемарыяльныя пліты вянкі і чырвоныя гваздзікі.

Все новости