Дубровенский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211587, г. Дубровно, ул. Комсомольская,18

Телефон приемной:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail (для деловой переписки):
dubrovno_rik@vitobl.by 

Дубровно с высоты птичьего полета Въезд в город Дубровно Здание Дубровенского районного исполнительного комитета Фонтан в центральном сквере города Мост через р. Днепр Цветочные композиции
Дубровно с высоты птичьего полета
Дубровно с высоты птичьего полета
Въезд в город Дубровно
Здание Дубровенского районного исполнительного комитета
Фонтан в центральном сквере города
Мост через р. Днепр
Цветочные композиции
Главная / Новости / Новости района
7 июля 2021

Определены лучшие кормозаготовители Дубровенщины

 

Корманарыхтоўчая кампанія не менш важная, чым ўборка збожжавых. А ўсе паказчыкі ў гаспадарках робяць людзі, задзейнічаныя ў гэты час на палях. Ад іх працоўных намаганняў, іх адносін да справы залежыць забяспечанасць гаспадарак якасным сенажом і сенам, каб пагалоўе буйной рагатай жывёлы мела трывалую кармавую базу на наступны зімова-стойлавы перыяд.

Прэзідыумам Дубровенскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК на пачатку касавіцы былі зацверджаны ўмовы раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу 2021 года, а таксама пастанова аб захоўванні тэхнікі бяспекі пры нарыхтоўцы кармоў. Пераможцы спаборніцтва  вызначаліся па некалькіх пазіцыях з улікам магутнасці і прадукцыйнасці тэхнічных сродкаў і сельгасмашын. Датай падвядзення вынікаў спаборніцтва было вызначана 1 ліпеня 2021 года ўключна.

І вось менавіта ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў віншаваў пераможцаў першага этапу корманарыхтоўкі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў на касьбе траў, зграбанні зялёнай масы, драбненні сянажнай масы, прэсаванні сена, нарыхтоўцы зялёнай масы ў стрейч-плёнку, а таксама перавозцы сянажнай масы.

Абсалютным лідарам на здрабненні зялёнай масы, як і ў мінулым годзе, стаў трактарыст-машыніст СГФ імя Ю.Смірнова Сяргей Анікеенка.

Работнік гэтага ж сельгаспрадпрыемства Валерый Кручкоў на зграбанні зяленай масы дасягнуў другога выніку. А вось першым на гэтым тэхналагічным прыеме стаў, зноў жа як і у мінулым годзе, Сяргей Шаргаёў з ААТ «Якубава-Агра».

 Пераможцамі на перавозцы зялёнай масы сталі працаўнікі ААТ «Праўда-С»: трактарыст-машыніст Уладзімір Кірэеў і вадзіцель Уладзімір Пабойкін.

Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на касьбе траў, па марках касілак вызначыліся два пераможцы Віктар Лукашоў (КУСГП «Прыдняпроўскі») і Аляксандр Струкаў (ААТ «Усход-Чырына).

На прэсаванні сена перамог Анатоль Ракаў (ААТ «Баброва-Агра»). А па нарыхтоўцы зялёнай масы ў стрейч-плёнку першым стаў Мікалай Бугаёў з ААТ «Дубровенскі райаграсервіс».

Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі. З гонарам віншавалі ўзнагароджаных кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і калегі па працы.

Наперадзе ўборачная, якая запатрабуе яшчэ большай зладжанасці ў рабоце ўсіх звёнаў. Таму вытворчы патэнцыял корманарыхтоўшчыкаў, іх працоўны настрой і імкненне быць першымі ў сваёй справе — выдатны прыклад усім працаўнікам аграпрамысловага комплексу нашага раёна.

Алена КАРСАКОВА

Все новости