Дубровенский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211587, г. Дубровно, ул. Комсомольская,18

Телефон приемной:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail (для деловой переписки):
dubrovno_rik@vitobl.by 

Дубровно с высоты птичьего полета Въезд в город Дубровно Здание Дубровенского районного исполнительного комитета Фонтан в центральном сквере города Мост через р. Днепр Цветочные композиции
Дубровно с высоты птичьего полета
Дубровно с высоты птичьего полета
Въезд в город Дубровно
Здание Дубровенского районного исполнительного комитета
Фонтан в центральном сквере города
Мост через р. Днепр
Цветочные композиции
Главная / Новости / Новости района
1 марта 2019

Калектыў УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” сустрэўся з начальнікам упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Віцебскага аблвыканкама палкоўнікам міліцыі Міхаілам Дзядзічкіным

 Звяртаючыся да прысутных, Міхаіл Дзядзічкін засяродзіў асобую ўвагу на забеспячэнні бяспечнага руху ва ўмовах рэзкай змены надвор’я. Заклікаў як аўтамабілістаў, так і пешаходаў быць уважлівымі на дарозе, строга выконваць правілы руху. Прадстаўнік ДАІ агучыў наступныя лічбы: за бягучы перыяд у вобласці адбыліся 34 ДТЗ, 2 удзельніка былі ў стане алкагольнага ап’янення, загінула 4 чалавека, 37 — паранены. Міхаіл Дзядзічкін паведаміў, што ДАІ краіны правяла акцыю па папярэджванні астаўлення месца ДТЗ яго ўдзельнікамі «Ад сумлення не схавацца!»
Ён адзначыў, што за мінулы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці было здзейснена больш за 20 аварый, удзельнікі якіх пакінулі месца ДТЗ
Аднак усе вінаватыя ў здарэннях былі выяўлены супрацоўнікамі ДАІ і прыцягнуты да адказнасці. Міхаіл Дзядзічкін нагадаў, што парушэнне ПДР, якое прывяло да прычынення пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, да пашкоджання транспартнага сродка ці іншай маёмасці, пакіданне кіроўцам месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі — караецца штрафам ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь, або пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 2-х гадоў.
У другой частцы размовы Міхаіл Дзядзічкін растлумачыў пытанні, якія дытычацца магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў прадпрымальніцтва. 

Все новости