Дубровенский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211587, г. Дубровно, ул. Комсомольская,18

Телефон приемной:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail (для деловой переписки):
dubrovno_rik@vitobl.by 

Дубровно с высоты птичьего полета Въезд в город Дубровно Здание Дубровенского районного исполнительного комитета Фонтан в центральном сквере города Мост через р. Днепр Цветочные композиции
Дубровно с высоты птичьего полета
Дубровно с высоты птичьего полета
Въезд в город Дубровно
Здание Дубровенского районного исполнительного комитета
Фонтан в центральном сквере города
Мост через р. Днепр
Цветочные композиции
Главная / Новости / Новости района
12 апреля 2016

Гуканне вясны

У мінулую пятніцу  у старажытным парку “Ліпкі” горада Дуброўна  быў праведзены абрад “Гуканне вясны”, удзельнікамі якога былі работнікі раённага Дома культуры, народны фальклорны калектыў “Кудзеліца”, фальклорны гурт “Сяляначка” Станіславоўскага Дома культуры і вакальная група “Беларусачка” Асінторфскага СДК.

Гледачамі свята сталі шматлікія жыхары мікрараёна ”Бярозкі” і прылеглых да яго вуліц і вучні школ г.Дуброўна, якія прыйшлі гукаць вясну з вырабленымі новенькімі рознакаляровымі шпакоўнямі, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных навасёлаў.

“Гуканне вясны” — адно з самых музычных народных свят. Праходзіла яно весела і шумна. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала нямала народных песень. Рэпертуар дубровенскіх “кудзеліц” быў насычаны песнямі-вяснянкамі. Асаблівасць гэтых песень у тым, што кожны куплет заканчваўся падоўжаным гукам “гу-у-у-у-у”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Увазе прысутных было прапанавана невялікае прадстаўленне, у час якога Зіма саступіла месца Вясне. Удзельнікі і гледачы павязалі на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай прадстаячай вясны, а потым прынялі ўдзел у народнай гульні “Барана”, вадзілі вясёлыя карагоды з песнямі, у якіх праслаўлялі прыход вясны і ўсё, што звязана з ім.

 

Все новости