Дубровенский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211587, г. Дубровно, ул. Комсомольская,18

Телефон приемной:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail (для деловой переписки):
dubrovno_rik@vitobl.by 

Дубровно с высоты птичьего полета Въезд в город Дубровно Здание Дубровенского районного исполнительного комитета Фонтан в центральном сквере города Мост через р. Днепр Цветочные композиции
Дубровно с высоты птичьего полета
Дубровно с высоты птичьего полета
Въезд в город Дубровно
Здание Дубровенского районного исполнительного комитета
Фонтан в центральном сквере города
Мост через р. Днепр
Цветочные композиции
Главная / Новости / Новости района
16 февраля 2016

Дубровенцы ўзгадалі афганскія падзеі

Вынікі работы грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” падвёў старшыня гэтай арганізацыі воін-інтэрнацыяналіст С.М. Шаранда.

—Зараз у раёне пражывае 41 удзельнік афганскіх падзей 1979-1989 года, 25 з іх маюць членскія білеты членаў ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,— адзначыў Сяргей Шаранда.— На вялікі жаль, з кожным годам нас становіцца ўсё менш: за справаздачны перыяд пайшлі з жыцці тры члены нашай арганізацыі. Назіраецца рост інваліднасці сярод членаў арганізацыі. Прапаную ушанаваць памяць аб іх мінутай маўчання.
С.М. Шаранда праінфармаваў сваіх паплечнікаў па грамадскай рабоце аб дзейнасці грамадскага фарміравання за справаздачны перыяд.
Увазе былых удзельнікаў афганскай вайны быў прапанаваны невялікі, аднак вельмі хвалюючы канцэрт, які быў падрыхтаны вучнямі старэйшых класаў сярэдняй школы №2 горада Дуброўна. Пасля мерапрыемства яны прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся ля Памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам дубровеншчыны, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана і іншых дзяржаў, усклалі да яго падножжа гірлянду славы і жывыя кветкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На мітынгу выступілі старшыня Дубровенскай РА ГА “БСВВА” Сяргей Шаранда, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Петрыкава, ад імя моладзі — старшыня Маладзёжнай Палаты Марыя Станкевіч.

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў удзельнікі афганскіх падзей сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады і ваенкамата пабывалі на сельскіх могілках вёскі Каробкі, дзе пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Ісакаў, і мінутай маўчання ўшанавалі яго памяць салдата, які дастойна выканаў салдацкі абавязак, а таксама наведалі месцы пахавання былых членаў пярвічнай арганізацыі, якія пайшлі з жыцця ў мірны час.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Все новости