Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
11 чэрвеня 2021

БЧ аднаўляе з 10 чэрвеня курсіраванне поезда Полацк-Масква

 

Беларуская чыгунка і РЧ прадаўжаюць работу па паэтапным аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.


Так, з 10 чэрвеня аднаўляецца курсіраванне поезда нумар 39/40 Полацк - Масква фарміравання Беларускай чыгункі. Поезд адпраўляецца з Полацка ў 18.30 і прыбывае ў Маскву ў 5.43. З Масквы поезд будзе адпраўляцца з 11 чэрвеня ў 23.37 і прыбываць у Полацк у 10.30. Поезд будзе курсіраваць штодзень.


Таксама поезд нумар 302/301 Мінск/Гомель - Адлер фарміравання Беларускай чыгункі на перыяд з 11 чэрвеня па 11 верасня павялічвае перыядычнасць курсіравання. Поезд будзе адпраўляцца з Мінска з 11 чэрвеня, а з Адлера з 13 чэрвеня і курсіраваць праз дзень.


У БЧ звярнулі ўвагу, што праезд на гэтых паяздах прадугледжаны толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.


Актуальную інфармацыю аб графіку гэтых паяздоў і кошце праезду можна атрымаць на сайце БЧ, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


"Пасажыры, якія едуць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, што пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней як за 3 дні да даты перасячэння граніцы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў паяздах масачны рэжым", - нагадалі ў прэс-цэнтры.


БелТА

Усе навіны